Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Грамадзтва

Паўла Севярынца дапыталі ў крымінальнай справе аб забойстве таксіста

29.10.2007 09:50

Любоў Лунёва, Менск

Палітыка Паўла Cевярынца дапыталі ў пракуратуры Савецкага раёну Менску ў крымінальнай справе. Сьледчы паведаміў Паўлу, што у 2003 годзе ў Менску на вуліцы Гікала адбылося забойства таксіста. Абвінавачаны ў забойстве падчас допыту паведаміў сьледчаму, што ў дзень забойства ён нібыта ехаў у таксі да Паўла Севярынца.

Пры гэтым ён не зьвязваў імя Севярынца з забойствам. Лідэр стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Павал Севярынец прадэманстраваў як алібі свой пашпарт, у якім са штампаў аб перасячэньні мяжы вынікала, што ён знаходзіўся ў гэты дзень ва Ўкраіне.

Павал Севярынец не выключае, што спэцслужбы змогуць скарыстацца паказаньнямі абвінавачанага для дыскрэдытацыі сяброў моладзевага дэмакратычнага руху.

Сьледчы запытваў у Севярынца, ці займаецца ён апазыцыйнай дзейнасьцю і да якой апазыцыйнай партыі ці руху ён належыць.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры

П.Севярынца выклікаюць у пракуратуру ў справе аб забойстве таксіста, 24.10.2007
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal