Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Палітыка

Павал Севярынец зноў на свабодзе

27.09.2007 08:04

Любоў Лунёва

Супрацоўнікі Баранавіцкай турмы вывезьлі Паўла Севярынца ў Івацэвічы за некалькі гадзін да заканчэньня тэрміну зьняволеньня.

Паплечнікі і сябры Паўла Севярынца сабраліся каля Баранавіцкай турмы, каб сустрэць Паўла пасьля адбыцьця ім 17 сутак арышту.

Калі мінуў пэўны час, а Паўла ўсё не было, людзі зьвярнуліся да міліцыянтаў. Тыя паведамілі, што Паўла ў турме няма. Але яны адмовіліся назваць ягонае месцазнаходжаньне.

Некалькі хвілінаў таму Павал Севярынец сам патэлефанаваў сваім сябрам і сказаў, што знаходзіцца ў Івацэвічах. Менавіта туды яго адвезьлі супрацоўнікі турмы за некалькі гадзін да заканчэньня тэрміну зьняволеньня. Сябры Паўла паехалі да яго.

Паўлу Севярынцу прысудзілі 17 сутак і 620 тысячаў штрафу, 10.09.2007
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal