пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:03

Палітыка

Беларусь трапіла ў сьпіс найбольш нестабільных дзяржаваў

Алена Струвэ, Менск

Адпаведны індэкс краін-банкрутаў штогод складае амэрыканскі часопіс міжнароднай палітыкі “Foreign Policy". Самай нестабільнай эўрапейскай дзяржавай за 2006 год прызнаная Малдова.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Усяго ў рэйтынгу фігуруюць 60 краін. Яны трапілі ў “чорны сьпіс” паводле дасьледаваньня 12 палітычных, ваенных і сацыяльных паказчыкаў. У выніку Малдова заняла 48-е месца. Зь некалькі лепшымі паказчыкамі на 51-м месцы знаходзіцца Беларусь. Лідуюць у сьпісу самых нестабільных краін сьвету Судан, Ірак і Самалі.