Уладзімер Арлоў "Імёны Свабоды" — 2007. — 576 с.: іл. (PDF 4,3 Mb)
261 партрэт герояў беларускай свабоды. Кніга – дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.
Прэзэнтацыя ў Менску, Магілёве і ў Інтэрнэце, водгукі і розгалас.
Вінцэсь Мудроў. Альбом сямейны. — 2007. — 232 с.: іл. (PDF 0,8 Mb)
Страшныя, сьмешныя, забытыя словы савецкага часу — ад палёту Гагарына да выбуху ў Чарнобылі. Плюс фэерычная рэакцыя слухачоў.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Плошча. 19.03—25.03.2006. — 2006. — 400 с.: іл. (PDF 2,3 Mb)
Хроніка масавых пратэстаў сакавіка 2006 году, калі ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску паўстаў намётавы лягер. Кругласутачныя рэпартажы, каляровыя фота, званкі на «Свабоду» — нацыянальная акустыка менскага цуду.
Прэзэнтацыя ў Менску, Вільні.
Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда. — 2006. — 504 с.: іл. (PDF 1,8 Mb)
Бог, сэкс, магія, сны, гарэлка, інтрыгі, бойкі, улада — жыцьцё і сьмерць па-беларуску і ў эўрапейскім кантэксьце. Гутаркі з гісторыкамі, фальклярыстамі, пісьменьнікамі — так пра айчынную гісторыю яшчэ не гаварылі.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Сяргей Дубавец. Вострая Брама. — 2005. — 520 с. (PDF 1.0 Mb)
Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў — адкрыцьці, парадоксы і правакацыі, выбраныя старонкі найноўшага нацыянальнага дыскурсу. Інтэлектуальны фэст.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF/HTML)
Новае выданьне дапоўненае не вядомымі раней аўтарскімі тэкстамі, інтэрвію, лістамі, малюнкамі, фота і ўспамінамі. Клясыка жанру.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Аляксандар Лукашук. Прыгоды АРА ў Беларусі. — 2005. — 500 с.: іл. (PDF 4.7Mb, 500 старонак)
Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920—1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Не раўнуючы машына часу.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Рыгор Барадулін. Дуліна ад Барадуліна. — 2004. — 254 с.: іл. (PDF 1.1Mb)
Показкі, эпіграмы, міні-оды «Свабодзе» ды іншыя бессаромныя жэсты, у т. л. эсэ «Як беларусы сэксам займаюцца». Бо праўды не заглушыш.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Poems on Liberty: Reflections for Belarus. — 2004. — 312 с. (PDF 339Kb)
Выбранае з кнігі «Верш на Свабоду» па-беларуску і па-ангельску. Бліскучыя пераклады фантастычнай вялікабрытанкі Веры Рыч.
Быкаў на Свабодзе. — 2004. — 536 с.: іл. (PDF/HTML 1.7Mb)
Інтэрвію, выступы беларускага клясыка на Радыё Свабода ў 1991—2003 гг. «Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю «Свабоду». Тое сталася звычкай і патрэбай душы». Брама скарбаў, адкрытая для ўсіх, хто любіць Быкава.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Дарога праз Курапаты. — 2002. — 464 с.: іл. (PDF 1.5Mb)
Гісторыя безразважнай абароны месца масавых пахаваньняў ахвяраў камунізму падчас будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі. Унікальны ў гісторыі журналістыкі дакумэнт штодзённага рэпартажу з аднаго месца на працягу васьмі месяцаў. Кніга абароненай годнасьці.
Прэзэнтацыя ў Менску.
Верш на Свабоду. — 2002. — 464 с. (PDF, 497 Kb)
Анталёгія арыгінальнай паэзіі, якая гучала на хвалях «Свабоды» штодня ўвесь 2001 год. Аўтары — нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому — 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Свабода — мова, на якой Бог гаворыць з чалавекам, а чалавек — з Богам. У кнізе — фрагмэнты гэтай размовы.
Гл. таксама:
Уладзімер Арлоў. Вільня і беларусы (HTML)
"Беларускі клясычны правапіс" (PDF/DOC)
Архіў перадачы "Вострая брама"
Архіў перадачы "Вольная студыя"
Архіў перадачы "Беларуская Aтлянтыда"
Архіў перадачы "Слоўнік Свабоды"
Архіў перадачы "Галасы стагодзьдзя" (2000)
Архіў перадачы "Неабжытая Спадчына" (2000)
Архіў перадачы "СС-2000" (2000)
Старыя перадачы "Залаты фонд Свабоды"
Архіў перадачы "Чытальная заля"
Архіў перадачы "Прыватны дзёньнік"
Архіў перадачы "Імёны Свабоды"
Архіў перадачы "Дом літаратара"
Архіў перадачы “Летні альбом”.