чацьвер, 09 лютага 2012, Менск 05:24

Палітыка

"Самая вялікая чыстка за апошнія гады ў галоўнай спэцслужбе краіны"

Ганна Соўсь, Прага

Расейскія мэдыі сёньня камэнтуюць кадравыя перастаноўкі ў беларускім КДБ. 17 ліпеня Аляксандар Лукашэнка звольніў з займаных пасадаў старшыню КДБ Беларусі генэрал-лейтэнанта Сьцяпана Сухарэнку і яго першага намесьніка генэрал-маёра Васіля Дземянцея. Новым старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі прызначаны генэрал-маёр Юры Жадобін, які раней працаваў начальнікам службы бясьпекі прэзыдэнта. На месца Жадобіна прызначаны падпалкоўнік Андрэй Уцюрын, які дасюль быў начальнікам упраўленьня асабістай аховы Аляксандра Лукашэнкі.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
“Лукашэнка баіцца ўплыву Расеі на беларускіх сілавікоў”

Аляксандар Лукашэнка звальняе сваіх”, піша сёньня расейскі “Коммерсант Ъ”. Паводле выданьня, прэзыдэнт Беларусі ўчора правёў самую вялікую за апошнія гады чыстку ў галоўнай спэцслужбе краіны. Разам з іншымі вэрсіямі ў Менску загаварылі пра тое, што прэзыдэнт Лукашэнка “баіцца ўплыву Расеі на беларускіх сілавікоў”. І гэта ня проста зьмены вышэйшага кіраўніцтва КДБ Беларусі, а пачатак сур’ёзнай чысткі.

Са спасылкай на крыніцы, блізкія да кіраўніцтва Беларусі, “Коммерсант Ъ” адзначае, што прычынай адставак стала незадаволенасьць Лукашэнкі працай КДБ, і прэтэнзіі ў яго не асабіста да Сухарэнкі, а хутчэй да некаторых высокіх чыноў з ягонага атачэньня.

“Хуліганы з КДБ” зьбілі Зянона Ломаця Расейская “Газета” ў артыкуле “Хуліганы з КДБ” падае наступную вэрсію адставак кіраўнікоў КДБ. Крыніцы ў сілавых структурах Беларусі распавялі карэспандэнту “Газеты” пра скандал, які адбыўся на мінулым тыдні ў Магілёве са старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянонам Ломацем. На яго напалі і зьбілі восем чалавек, яны паказалі пасьведчаньні супрацоўнікаў міліцыі.

Пра гэта даклалі кіраўніку МУС Уладзімеру Навумаву. У выніку нападнікаў арыштавалі і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар МУС. Высьветлілася, што гэта 7 афіцэраў КДБ і работнік апарату Савету бясьпекі. Паводле крыніцаў “Газеты”, гэта была сплянаваная апэрацыя з мэтай скампрамэтаваць міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава.

“Лукашэнка вырашыў навесьці парадак у галоўнай беларускай спэцслужбе”

“Кіраўніком беларускага КДБ стаў ахоўнік Лукашэнкі”, пішуць сёньня расейскія "Новые известия". Выданьне адзначае, што не цяжка пабачыць сувязь паміж гэтымі звальненьнямі і апошнім беларуска-польскім шпіёнскім скандалам. У панядзелак з Менску паступалі супярэчлівыя паведамленьні аб разьвіцьці гэтага скандалу, прычым прадстаўнікі дзяржбясьпекі абвяргалі ўласныя ж заявы аб раскрыцьці польскай агнентурнай сеткі. Аднак учора стала вядома, што інфармацыю пра шпіёнаў Менск насамрэч атрымаў ад Масквы, паколькі група "замежных агентаў" была раскрытая пасьля таго, як расеец, які ў яе ўваходзіў, зьявіўся з павіннай ў ФСБ Расеі. У рэшце, праўдападобна, што ў Лукашэнкі лопнула цярпеньне, і ён вырашыў "навесьці парадак" у галоўнай беларускай спэцслужбе.

“КДБ граў расейскую гульню...”, 17.07.2007 • С.Гайдукевіч: “Ратацыя ў сілавых структурах – звычайная справа”, 17.07.2007 • Якой была кар’ера Жадобіна? , 17.07.2007 • У КДБ не камэнтуюць кадравыя перастаноўкі , 17.07.2007 • Т.Процька: “Спачатку яны чысьцяць грамадзтва, а потым чысьцяць іх”, 17.07.2007 • А.Волчак: “Жадобін – чалавек Віктара Лукашэнкі”, 17.07.2007 • Якой была кар’ера Сухарэнкі, 17.07.2007 • М.Статкевіч: “Сухарэнка не блішчэў інтэлектам”, 17.07.2007 • П.Севярынец: “Сухарэнку звольнілі за прафнепрыдатнасьць”, 17.07.2007 • Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ, 17.07.2007 • Лукашэнка прызначыў новага шэфа КДБ, 20.01.2005