Радыё Свабода, ПрагаВасіль Быкаў быў ня толькі ўважлівым слухачом, але і сталым аўтарам "Свабоды". Ягоныя творы, інтэрвію, успаміны захоўваюцца ў нашым аўдыёархіве. Увесь чэрвень, месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка, штодня на хвалях "Свабоды" будзе гучаць Быкаў.