серада, 22 траўня 2013, Менск 18:21

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Ці адпавядаў рэфэрэндум 14 траўня 1995 году Канстытуцыі і законам?

Сяргей Навумчык, Прага

12 гадоў таму, 14 траўня 1995 году, быў праведзены рэфэрэндум, на які выносіліся пытаньні аб скасаваньні бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Пра непрызнаньне нацыянальнай сымболікі Аляксандар Лукашэнка заяўляў яшчэ за год да прэзыдэнцкіх выбараў, у 1993-м: ён паказальна насіў “бээсэсэраўскі”, чырвона-зялёны дэпутацкі значак. А ідэя рэфэрэндуму была ўпершыню абвешчаная Лукашэнкам на сэсіі Вярхоўнага Савету ў сакавіку 1995 году.

Як пазьней стала вядома, эскіз новага “герба” распрацоўваўся ў кабінэце кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Леаніда Сініцына.

11 красавіка дзевятнаццаць дэпутатаў апазыцыі БНФ на чале зь Зянонам Пазьняком на знак пратэсту абвясьцілі галадоўку, але былі зьбітыя ў залі парлямэнту і выкінутыя з будынку Дому ўраду. Супраць рэфэрэндуму выступілі шмат якія выдатныя прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку і Васіль Быкаў.

Прызначэньне рэфэрэндуму 1995 году адбылося з парушэньнем Канстытуцыі, законаў і рэглямэнту Вярхоўнага Савету

Рэфэрэндум 1995 году не адпавядаў Канстытуцыі, пра што і было заяўлена яшчэ ў часе абмеркаваньня ў Вярхоўным Савеце.

Рэфэрэндум не адпавядаў і “Закону аб усенародным галасаваньні (рэфэрэндуме)”, дзе сказана, што на плебісцыт не выносяцца пытаньні, якія закранаюць нацыянальныя каштоўнасьці (бел-чырвона-белы сьцяг, герб “Пагоня” і беларуская мова такімі і ёсьць). Пытаньні аб мове і інтэграцыі з Расеяй парушалі частку 3 артыкулу 3 гэтага закону. Да таго ж пытаньні аб сымболіцы і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт ня мелі юрыдычнай дакладнасьці і не давалі магчымасьці атрымаць дакладны адказ.

Прызначэньне рэфэрэндуму адбылася з парушэньнем рэглямэнту Вярхоўнага Савету (19 дэпутатаў былі зьбітыя). Сам працэс рэфэрэндуму таксама праходзіў з парушэньнем пакету законаў – “Аб рэфэрэндуме”, “Аб статусе дэпутатаў” і іншых.

Напрыклад, апанэнты Лукашэнкі ня мелі доступу да СМІ (рэфэрэндум супаў з выбарамі ў Вярхоўны Савет, але ўсе згадкі пра рэфэрэндум у выступах апазыцыйных кандыдатаў выразаліся), і насельніцтва ня мела магчымасьці, як таго патрабуе закон, атрымаць поўную інфармацыю па ўсіх чатырох пытаньнях і прыняць узважанае рашэньне.

Мелі месца і зафіксаваныя назіральнікамі фальсыфікацыі на ўчастках беспасярэдне 14 траўня.

Усё гэта дало магчымасьць дэпутатам БНФ адразу пасьля рэфэрэндуму заявіць, што дэ-юрэ бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” застаюцца дзяржаўным сымбалямі.

Дарэчы, вынікаў рэфэрэндуму 1995 году Вярхоўны Савет 12-га скліканьня так і не зацьвердзіў. Гэта зрабіў толькі ў 1996 годзе Вярхоўны Савет 13 скліканьня. А празь некалькі месяцаў Лукашэнка скарыстаўся пунктам аб праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

Для вяртаньня нацыянальных сымбаляў даволі будзе прыняць пастанову аб непрызнаньні вынікаў рэфэрэндуму 1995 году

Нідзе і ніколі штучна створаная сымболіка не пратрымалася больш за некалькі гадзін (у найлепшым выпадку – дзён) даўжэй за рэжымы, якія яе усталявалі. Звычайна ўстанаўленьне нацыянальнага сьцяга над урадавымі будынкамі якраз і сымбалізавала канец гэтых рэжымаў.

Усе краіны-суседзі Беларусі вярнулі сваю гістарычную сымболіку. Тое ж зрабілі і ўсе былыя сацыялістычныя краіны Эўропы. У Беларусі будучаму дэмакратычнаму парлямэнту Беларусі дастаткова толькі прыняць пастанову аб непрызнаньні вынікаў рэфэрэндуму 1995 году – на падставе антыканстытуцыйнасьці і антызаконнасьці гэтага рэфэрэндуму. Магчыма, для гэтага нават хопіць указу будучага прэзыдэнта, калі такая пасада застанецца.

Чытайце таксама

Марачкін, Палецкіс, Якаўлеўскі ў эфіры з Ганнай Соўсь ад 20:00

Госьць Свабоды ― мастак Аляксей Марачкін з прэзэнтацыі сваёй кнігі «Калодзеж у жыце». >>>

Праляскоўскі: прастрэльваецца і з Захаду, і з Усходу

Міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі заявіў пра адсутнасьць праблемаў са свабодай слова ў краіне. >>>

Эфір з Аленай Ціхановіч ад 18:00

З вэртыкалі пад варту. Калі няма заступнікаў: новыя крымінальныя справы супраць беларускіх чыноўнікаў. >>>

Палецкіс падпаў пад магію лічбаў

Дакладчык Эўрапейскага парлямэнту па Беларусі дэпутат зь Літвы Юстас Палецкіс падрыхтаваў праект сваёй справаздачы. Ён рэкамэндуе зьмяніць палітыку Эўразьвязу ў дачыненьні да афіцыйнага Менску. >>>

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Як гаварыць пра рак? Анонс

Галівудзкая зорка Анджаліна Джалі публічна распавяла, што выдалілі... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Эўрабачаньне». P.S. (Поўнае відэа)

Скандалы і жарсьці вакол вынікаў песеннага конкурсу «Эўрабачаньня»... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

22 траўня 1945 пад Гамбургам арыштаваны Гімлер

Ён любіў сваю дачку, лічыў сябе рамантыкам, цікавіўся ісламам, быў прыхільнікам палігаміі і запомніўся «калегам» як спэцыяліст, які можа даступна патлумачыць усё на сьвеце. Патлумачыць і апраўдаць. >>>

Віталь Цыганкоў

Спыніць бойку манашак

«Няўжо адзінае месца, дзе вы можаце быць салідарнымі, – гэта турма?» >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ