Наступная праграма
Вечаровы эфір
18:00 - 19:00
Вечаровы эфір
19:00 - 20:00
Вечаровы эфір
20:00 - 21:00

Палітыка

І.Нікітчанка пра пасланьне Лукашэнкі: "Хлусьня й крывадушнасьць!"

24.04.2007 13:22

Радыё Свабода

Штогадовае пасланьне Аляксандра Лукашэнкі, камэнтуе старшыня арганізацыйнага камітэту "Чарнобыльскага шляху", член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка:

"Як заўсёды хлусьня й крывадушнасьць! Беларусі гэтая станцыя не патрэбная. Ня трэба аддаваць грошы кудысьці. Трэба ісьці іншым шляхам. Грошы, якія яны зьбіраюцца ўкласьці ў будаўніцтва гэтай станцыі скіраваць на мадэрнізацыю тэхналёгіяў. Я добра ведаю, калі скарыстаць тыя тэхналёгіі, якія нашы інстытуты распрацавалі яшчэ ў 1991 годзе, то гэтыя 20% ашчаджаных энэргарэсурсаў можна атрымаць толькі коштам энэргазьберажэньня. Таму ня трэба казаць высокія словы пра бясьпеку".

Наступны онлайн – са старшынём аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” Іванам Нікітчанкам
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal