пятніца, 10 лютага 2012, Менск 18:40

Культура

Прэзэнтацыя “Альбому сямейнага” Вінцэся Мудрова (фотарэпартаж)

Радыё Свабода

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Яшчэ да пачатку прэзэнтацыі першыя госьці атачылі Вінцэся Мудрова па аўтографы.



Наведнікі імпрэзы.



Аўтар узгадвае акалічнасьці напісаньня кнігі.



Уладзімер Арлоў узгадвае: “Мая клясная кіраўнічка заўсёды трымала Мудрова ў арсэнале дрэнных прыкладаў і казала: “Паренёк з гниильцоой!” І нам гаварылі: “Калі будзеш рабіць тое і тое, вырасьцеш вось такім як Мудроў…” Сядзяць (зьлева направа): Аляксандар Лукашук, Вінцэсь Мудроў, Алег Трусаў.



Сымбаль настальгіі – піянэрскія значкі Вінцэся Мудрова.



Валянцін Тарас шкадуе-жартуе пра адсутнасьць у кнізе такога сымбаля як батон з кефірам.



Марыйка Мартысевіч, перакладчыца і вядомая блогерша, прызналася, што на вокладцы “Альбома сямейнага” пазнала толькі Гагарына, а пра Фідэля давялося запытваць у мамы.



Анатоль Вярцінскі ўручае Вінцэсю Мудрову свае сымбалі эпохі: піянэрскі значак, “Free Nelson Mandela” ды інш. “Альбом сямейны” ўрачыста ацэнены ў адзін савецкі рубель узору 1961 году.