Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VoliaMusic рыхтуе "Песьні Свабоды-3”


Галіна Абакунчык, Менск Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы Каліноўскага”. Дыск мяркуецца выдаць да гадавіны падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менску 19-25 сакавіка.

Прадусар першых двух дыскаў “Песень Свабоды”, які хаваецца пад мянушкай Пупэр, кажа, што на выданьне новага альбому яго натхнілі некалькі песьняў розных аўтараў.

Пупэр: “Гурт “Чырвоным па беламу” напісаў песьню “Крывавы сакавік”, “Гурт безь білета” – песьню “Плошча Каліноўскага”, Андрэй Хадановіч стварыў некалькі песьняў і вершаў, прысьвечаных тым падзеям”.

Паводле Пупэра, у складанцы плянуюцца таксама творы Яраша Малішэўскага і музычнага праекту “Партызанская школа”, які ладзяць навучэнцы зачыненага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю.

Пупэр: “Зараз вядзецца збор запісаў. Мы зьвярнуліся да музыкаў і паэтаў. І ў асноўным мы спадзяемся на новыя творы. Гэтыя песьні будуць прысьвечаныя падзеям, што адбыліся ў сакавіку і людзям, якія прымалі ў гэтым удзел”.

Пра галоўную мэту выданьня “На плошчы Каліноўскага” прадусар кажа гэтак:

Пупэр: “Каб нейкім чынам адзначыць тыя падзеі і прысьвяціць дыск гэтым людзям, якіх мы лічым сапраўднымі героямі. Мы і вырашылі падрыхтаваць такую праграму”.

Свой удзел у “Песьнях Свабоды-3 - На плошчы Каліноўскага” пацьвярджае лідэр гурту “Чырвоным па Белым” Кроў.

Кроў: “Песьні Свабоды – гэта ўнікальная складанка. Яна сталася вельмі папулярнай і аб’яднала найвялікшую тэму прыхільнікаў беларускай музыкі. Таму, калі я чарговы раз атрымаў прапанову, то адразу пагадзіўся. З твораў “Чырвоным па белым” будуць 2-3 трэкі. Перадусім гэта “Крывавы сакавік”, але ня той, што быў на папярэдняй складанцы, а цалкам арыгінальны трэк”.

Да гадавіны падзеяў на Кастрычніцкай плошчы Менску гурт “Чырвоным па белым” рыхтуе адмысловы кампакт-дыск. Ён будзе называцца “Крывавы сакавік” і таксама выйдзе 19 сакавіка. Ягоная прэзэнтацыя плянуецца ў Варшаве і Менску.

З інтэрнэт-сайту “За Свабоду” першыя два дыскі "Песьняў Свабоды" спампавалі каля 50 тысяч чалавек, некалькі тысяч альбомаў былі распаўсюджаныя праз Інтэрнэт-падпіску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG