Наступная праграма
Ранішні эфір
06:00 - 07:00
Ранішні эфір
07:00 - 08:00
Нядзельны эфір
18:00 - 19:00

Палітыка

Агітацыйныя ўлёткі В.Вячоркі затрымала міліцыя

05.01.2007 08:57

Радыё Свабода

Сёньня ноччу, прыкладна а 2.00 каля мікрараёну Шабаны ў Менску была затрыманая машына кандыдата на дэпутата Менскага гарсавету, чальца партыі БНФ Сержука Карповіча разам зь ягонымі даверанымі асобамі. У машыне знаходзіліся агітацыйныя матэрыялы чатырох зарэгістраваных кандыдатаў, у тым ліку лідэра партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Затрыманых адпусьцілі праз тры гадзіны, агітацыйныя ўлёткі засталіся ў міліцыі.

У зьвязку з затрыманьнем сваіх агітацыйных матэрыялаў Вінцук Вячорка мае намер зьвярнуцца ў Цэнтарвыбаркам. Са словаў спадара Вячоркі, цяпер ягоныя агітацыйныя матэрыялы знаходзяцца пад арыштам у Завадзкім раённым упраўленьні міліцыі Менску.

Падставай для затрыманьня стала тое, што ў супрацоўнікаў міліцыі зьявіўся сумнеў наконт сапраўднасьці дакумэнтаў на наклад прадукцыі. Агітацыйныя матэрыялы былі надрукаваныя ў адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам і на грошы, якія выдаткоўваюцца для кандыдатаў на дэпутаты.
 
 
Апублікуй у LiveJournal:
Live Journal