субота, 18 траўня 2013, Менск 08:17

УСЕ НАВІНЫ / Грамадзтва

Менск хавае ахвяраў тэракту

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Сёньня будуць пахаваныя 8 з 12 ахвяр тэракту на станцыі “Кастрычніцкая” менскага мэтрапалітэну. Афіцыйная жалоба ў Менску скончылася, але канцэрты, забаўляльныя праграмы скасаваныя да канца тыдня, а людзі працягваюць несьці кветкі і сьвечкі да ўваходу ў станцыю мэтро “Кастрычніцкая”, якая аднавіла працу.

Сёньня будзе пахаваная большасьць ахвяр менскага тэракту – 8 чалавек. Жалобныя цырымоніі пройдуць на Паўночных могілках Менску, у Калодзішчах і Атоліна, што пад Менскам, а таксама ў Любаньскім, Пухавіцкім раёнах і Старых Дарогах. Учора былі пахаваныя чатыры чалавекі. Такім чынам сёньня завершацца пахаваньні ахвяр тэракту.

Што да стану тых, хто выжыў, але моцна пацярпеў, то паводле зьвестак на ўчарашні вечар, у шпіталях працягваюць знаходзіцца 167 чалавек, зь іх у цяжкім стане – 26. Учора зь менскіх шпіталёў выпісалі 12 чалавек, у тым ліку 2 параненыя грамадзянкі Расеі. Усяго ў выніку тэракту пацярпела 8 замежных грамадзян.

Учора Аляксандар Лукашэнка заявіў пра раскрыцьцё тэракту і арышт падазраваных.

Увечары стала вядома, што цяпер падазраваных тры: адзін непасрэдны выканаўца тэракту і дзьве асобы, ступень удзелу якіх трэба будзе высьветліць. Гэта маладыя людзі, рабочых спэцыяльнасьцях, прыналежнасьць іх да нейкіх арганізацыяў невядомая. Яны нібыта прызналіся ў датычнасьці да выбухаў у Віцебску ў 2005 і Менску у 2008 годзе. Старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў сказаў, што спэцслужбам не хапіла ўсяго 3 дні, каб арыштаваць іх паводле абвінавачваньня ў тэракце 4 ліпеня 2008 года, а таксама, што пасьля выбуху ў мэтро яны мелі намер зрабіць новыя злачынствы, якія дазволілі б ім пазьбегнуць арышту. Што да матываў дзеяньняў гэтых людзей, то старшыня КДБ на вечаровым брыфінгу нічога сказаць ня змог, толькі паўтарыў тэзіс пра нейкія неўтаймаваныя амбіцыі аднаго з падазраваных. Паводле ягоных слоў, падазраваныя не зьяўляюцца нейкімі супэрпрафэсіяналамі, але 11 красавіка выкарысталі нейкі надта рэдкі від выбухоўкі, які ёсьць толькі ў двух краінах сьвету, атрымаўшы яго праз інтэрнэт. А генэральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў, што хутка крымінальную справу арыштаваных за тэракт перададуць у суд.

Аляксандар Лукашэнка учора загадаў праваахоўным органам “прыцягнуць і дапытаць” апазыцыйных палітыкаў, якія выказваліся пра тэракт.

Пакуль нічога пра допыты апазыцыянэраў за іх выказваньні аб тэракце невядома. Затое актывізавалася антыапазыцыйная кампанія ў дзяржаўных СМІ, у якіх апанэнтаў улады асуджаюць за іхныя выказваньні аб тэракце. Праўда, адначасова выступіў старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў і сказаў, што ніякай зачысткі палітычнага поля ня будзе, што Лукашэнку не так зразумелі.

Разам з тым з вуснаў генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча прагучала канкрэтная пагроза і на адрас незалежных СМІ – аўтарам тэндэнцыйных публікацыяў на тэму тэракту ён пагражаў адміністратыўнай і нават крымінальнай адказнасьцю. Як і тым, хто сее ў грамадзтве паніку, паведамляючы пра фальшывыя тэракты. Як паведаміў сакратар Савета бясьпекі Леанід Мальцаў, трох такіх распаўсюднікаў чутак пазаўчора затрымалі.

Чытайце таксама

Канстытуцыйная рада Францыі падтрымала аднаполыя шлюбы

Канстытуцыйная рада Францыі адхіліла пазоў з патрабаваньнем накласьці вета на нядаўна прыняты закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў, пададзены партыяй экс-прэзыдэнта Нікаля Сарказі Саюз народнага руху. >>>

Вясковы крэдыт: 800 даляраў штомесяц за трохпакаёўку

Чым спыніць масавы сыход людзей зь вёскі? Улады завабліваюць перадусім жыльлём у аграгарадках, але праблема ў тым, што яно мае службовы статус і ў выпадку звальненьня такога «арандатара» папросяць на вуліцу. Нягледзячы на абяцаньні ўсёабдымна спрыяць адраджэньню сельскай мясцовасьці, на справе сытуацыя выглядае зусім ня так, як падае афіцыйная прапаганда. >>>

Ужо сёньня, 18 траўня: «Ноч музэяў» у Менску; Ланская ў фінале Эўрабачаньня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі. >>>

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: беларус
14.04.2011 12:34
Самi яны i сеюць панiку робячы выгляд, што усе у парадку!
Чаму не растлумачыць народу аб тым, што адбываецца у эканомiцы i якiя захады робiць правiцельства каб зняць напружанне...

Імя:: Ганна
14.04.2011 12:39
Лукашэнка пагражае апазіцыі, пагражае незалежным СМІ з мэтай запалохаць нас усіх і не даць магчымасці даведацца праўду пра тэракт. Трэба не баяцца, трэба палітыкам абавязкова патрабаваць гласнасці ,і празрысці ў раследаванні, інфармаваць пра вынікі следства народ і не даць Лукашэнке магчымасць асудзіць непавінных людзей. Толькі цвердая наша пазыцыя дасць плен. Інакш будзе яшчэ хужэй.

Імя:: Зоська Горад:: зь Ліды
19.04.2011 18:54
а няўжо магчыма, каб было яшчэ горш? здаецца, што усё ягонае кола-адабрамс дзейнічае быццам у краіну вярнуўся 1937 год.

SVABODA TV

Свабода бяз гальштукаў

Відэа Дык якая Беларусь жыве ў фільме? (поўнае відэа)

Чаму фільм выклікае такія супрацьлеглыя ацэнкі? Новы выпуск «Свабоды... >>>

Свабода бяз гальштукаў

Відэа «Дзьве гітары» Зьмітра Бартосіка. Поўнае відэа

Ужо ў далёкія ад нас 1970-я гады расейскі актор, бард Уладзімір... >>>

Штэфан Фюле
Зона Свабоды

Эўракамісар Фюле: Грамадзяне Беларусі – таксама грамадзяне Эўропы

Камісар Эўразьвязу ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва... >>>

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

18 траўня 1888 нарадзілася Ганна Барысевіч, якая пражыла 118 гадоў

Яна пасьпела пажыць пад уладай двух цароў, БНР і БССР, Леніна, Сталіна, Гітлера, зноў Сталіна, Хрушчова, Брэжнева, Чарненкі, Андропава, пасьпела сустрэць незалежнасьць і надыход дыктатуры. >>>

Валер Карбалевіч

Дзіўны дэмарш Макея

І Лукашэнка пачаў дзейнічаць у сваім звыклым стылі. Добрую волю ён прыняў за слабасьць. А са слабымі трэба размаўляць з пазыцыі сілы. То бок – даціскаць. >>>

ЗНАЙДЗІ НАС У САЦСЕТКАХ