Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі ў Празе


Праскія беларусы штогод адзначаюць гадавіну Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Суботняя сьвяточная імпрэза ў гонар Акту 25 сакавіка 1918 г. адбылася ў самым цэнтры чэскай сталіцы, у найстарэйшай праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст.

Сьвяткаваньне пачалося з урачыстага набажэнства, у якім узяў удзел грэка-каталіцкі экзарх Чэхіі біскуп Уладыслаў Гучка. Была прачытаная малітва за Беларусь, якую напісаў айцец Леў Гарошка. Падчас набажэнства і пасьля, у сьвецкай частцы імпрэзы, сьпяваў міжпарафіяльны хор «Прасфара» пад кіраўніцтвам Марысі Янушкевіч. Гэта менскі хор, што прыехаў у Прагу адмыслова на сьвяткаваньне Дня Волі.
Прамаўляе Алесь Міхалевіч

У сьвяткаваньні прыняў удзел Багдан Данілішын. Гэта экс-міністар эканомікі Ўкраіны з ураду Юліі Цімашэнкі, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. У імпрэзе таксама ўдзельнічаў кандыдат на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на апошніх выбарах Аляксей Міхалевіч, які таксама атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.
Свой дакумэнтальны сэрыял "Сьцяна" прадстаўляе Вячаслаў Ракіцкі

Падчас сьвяткаваньня Вячаслаў Ракіцкі прадставіў свой тэлевізійны праект для «Белсату» — «Сьцяна». Гэта 12 фільмаў-маналёгаў удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году, якія былі ў той жа вечар кінутыя ў турмы ці аштрафаваныя на вялікую суму грошай.
Беларусы Прагі ў часе сьвяточнай акадэміі


Імпрэзу вёў намесьнік старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Сяргей Навумчык.

Скончылася яна дзьвюхгадзінным канцэртам аўтара і выканаўцы ўласных песень Яўгена Барышнікава, які адмыслова прыехаў у Прагу на запрашэньне мясцовых беларусаў. Яўген граў ня толькі на гітары, але і на дудзе.

Імпрэза прайшла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. На ёй сабралася каля ста беларусаў, якія цяпер пражываюць у Чэхіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG