Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка абяцае зрабіць усё магчымае для вяртаньня ва Ўкраіну Саўчанкі ў траўні


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абяцае зрабіць усё магчымае для вяртаньня зьняволенай у Расеі Надзеі Саўчанкі ва Украіну ў траўні.

«Мы зробім усё магчымае для таго, каб Надзея хутчэй вярнулася дадому. Зраблю ўсё магчымае, каб у гэтым месяцы вярнуць яе дадому», — сказаў Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас рабочага візыту ў Турцыю, паведамляе яго прэс-служба.

Парашэнка адзначыў, што кіраўніку СБУ Васілю Грыцаку даў даручэньне ў справе тэхнічнага выкананьня ўсіх неабходных юрыдычных дэталяў гэтага працэсу.

«Але заклікаю ўсіх — мы будзем казаць пра гэта тады, калі прэзыдэнцкі самалёт з Надзеяй дакранецца да пасадачнай паласы ва ўкраінскім аэрапорце», — сказаў Парашэнка, дадаўшы, што «вельмі шмат стаіць на карце».

Зраблю ўсё магчымае, каб у гэтым месяцы вярнуць яе дадому.

Перад гэтым, у красавіку, Парашэнка выказаў надзею, што яму з Уладзімірам Пуціным удалося ўзгадніць папярэдні альгарытм вызваленьня зьняволенай у Расеі Надзеі Саўчанкі. Паводле Парашэнкі, рашэньне суду ў дачыненьні да расейскіх вайскоўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева «адкрывае пэўныя магчымасьці для падключэньня мэханізму абмену». Сёньня гэта рашэньне суду ўступіла ў сілу.

Тым часам 4 траўня Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі пачала збор дакумэнтаў, неабходных для выдачы Украіне Саўчанкі. Пасьля міністар юстыцыі Ўкраіны Паўло Пятрэнка заявіў, што юрыдычная працэдура выдачы ва Ўкраіну Саўчанкі прадугледжвае абмен на аснове палітычных перамоваў. Пры гэтым адвакат украінкі Марк Фейгин меркаваў, што Саўчанка наўрад ці вернецца ва Ўкраіну да канца траўня.

Надзеі Саўчанцы ў Расеі прысудзілі 22 гады пазбаўленьня волі, абвінаваціўшы, у прыватнасьці, у дачыненьні да гібелі расейскіх журналістаў на Данбасе. Украінка і бок абароны адпрэчваюць усе абвінавачаньні. Надзея Саўчанка некалькі разоў абвяшчала галадоўку, у тым ліку і сухую, патрабуючы свайго вызваленьня і вяртаньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG