Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Войнавіч: Чонкіна не пусьцілі б сёньня на Красную плошчу


Пісьменьнік Уладзімер Войнавіч
Пісьменьнік Уладзімер Войнавіч

«Разьвязваньне вялікай вайны на тэрыторыі Эўропы будзе канцом для Расеі», — лічыць пісьменьнік Уладзімер Вайновіч.

Аўтар раманаў пра салдата Чонкіна — разважае пра парад перамогі ў Маскве, пра мілітарызацыю і пра тое, як насаджэньне рэлігіі можа выгадаваць бязбожныя пакаленьні.

Навумчык: Уладзімер Мікалаевіч, Вы глядзелі сёньня трансьляцыю параду з Краснай плошчы?

Войнавіч: Не, не глядзеў.

Навумчык: Там быў традыцыйны парад, натуральна, з «георгіеўскімі стужкамі», вельмі пампэзна (што ўсе адзначылі). Праўда, маўзалей быў прыкрыты нейкімі канструкцыямі ў стылі канструктывізму 20-30 гадоў. А дзе быў бы Чонкін, калі б дажыў да сёньняшняга дня?

Войнавіч: Ну Чонкін, калі б яго паставілі ў калёну — ён бы ішоў, а як жа. Чонкін — не пратэстовец, не дысыдэнт, не апазыцыянэр, ён, куды яго ставіць начальства, там ён стаіць і ідзе, куды яго пасылаюць. Так што ён ішоў бы па Краснай плошчы — калі б яго пусьцілі. Але яго б не пусьцілі, бо ён недысцыплінаваны.

Я — «дзіця вайны», і для нас перамога была жывой памяцьцю пра вайну, пра загіблых. А цяпер выходзяць нейкія людзі: прадзед загінуў! Ну, прадзед загінуў, але ж усе людзі паміраюць, скажам, бацька ад раку памёр у страшных пакутах, альбо яшчэ нешта.

Навумчык: Штогод, калі надыходзіць травень — і нават раней, у красавіку, — па расейскіх (і ня толькі СМІ) пачынаецца кампанія з адценьнем гістэрыі. Сярод жывых сапраўдных вэтэранаў застаецца ўсё меней, але тэма «Вялікай Перамогі» эксплюатуецца ўсё больш актыўна. У чым прычына, на Ваш погляд? Войнавіч: Расея, увогуле былыя рэспублікі Савецкага Саюзу, згубілі ідэалёгію. Ня ведаю, як іншыя, а Расея без ідэалёгіі існаваць ня можа. І прыдумалі нейкую замену, нейкі эрзац. Тут і рэлігія, і культ «Перамогі». Гадоў 30 гэты дзень практычна не адзначаўся, а потым чым далей — тым большая помпа. Тут жа, ведаеце, вось яшчэ што. Я — «дзіця вайны», і для нас перамога была жывой памяцьцю пра вайну, пра загіблых. А цяпер выходзяць нейкія людзі: прадзед загінуў! Ну, прадзед загінуў, але ж усе людзі паміраюць, скажам, бацька ад раку памёр у страшных пакутах, альбо яшчэ нешта. І ўвогуле — можна гэтак жа адзначаць Першую сусьветную вайну (перамогі там, праўда, не было), ці перамогу над Напалеонам. Гэта ўсё ужо аддаляецца. Жывой памяці няма і жывой болі няма. А спэцыяльна ўзбуджаецца такое адчуваньне, што нібыта гэтая памяць — жыве.

Навумчык: Васіль Быкаў сказаў, што заваяваўшы перамогу, мы не заваявалі свабоду, і па-сутнасьці, Сталін адабраў перамогу — і ў беларусаў, і ў расейцаў, і ў іншых, і прынёс несвабоду ў Эўропу. Вам не здаецца, што тое, што адбываецца цяпер, гэтая агрэсіўныя ідэалёгія, пацьвярджае, рэпрадукуе тую лінію, якую 70 год таму абраў генэралісімус?

Яны хваляцца, што «Расея калі ў сьвеце ня першая, дык і не другая», — вось жа прыдумалі такое! Але насамрэч, Расея — слабая у вайсковых адносінах. Расейскае войска слабейшае ня толькі за амэрыканскае, але і за шмат іншых.

Войнавіч: Так, але Эўропа часткова ўжо вызвалілася, і даволі пасьпяхова. Канешне, Сталін гэта выкарыстаў. Людзі, якія ваявалі, спадзяваліся, што надыдуць новыя часы і ім дадуць нейкую свабоду. А ніякай свабоды не было. Наадварот, тыя, хто трапляў у нямецкі палон — потым траплялі ў савецкія лягеры. Ды многія наўпрост з фронту траплялі ў лягеры. Сталін сапраўды выкарыстаў перамогу, каб зрабіць яшчэ больш жорсткім рэжым унутры, зрабіць яго яшчэ больш агрэсіўным у дачыненьні да ўласных грамадзян.

Ну а цяпер агрэсія — гэта пустое, гэтае бразганьне зброяй. У Расеі нейкія людзі пужаюць Захад і абяцаюць ператварыць Амэрыку ў радыеактыўны попел. Але я думаю, гэта — пустое. Такіх плянаў, спадзяюся, няма. Бо разьвязваньне вялікай вайны на тэрыторыі Эўропы будзе канцом для Расеі. Яны хваляцца, што «Расея калі ў сьвеце ня першая, дык і не другая», — вось жа прыдумалі такое! Але насамрэч, Расея — слабая у вайсковых адносінах. Расейскае войска слабейшае ня толькі за амэрыканскае, але і за шмат іншых. І рэжым, натуральна, слабейшы.

Навумчык: Сёньня шмат хто зьвярнуў увагу, што перад парадам расейскі міністар абароны Шайгу перажагнаўся. А яшчэ раней міністар унутраных спраў Нургаліеў, за некалькі тыдняў да прызначэньня на пасаду, прыняў праваслаў’е. Як патлумачыць у шматнацыянальнай, шматэтнічнай, з рознымі канфэсіямі краіне — такі ухіл у адну канфэсію? Ці бачыце Вы небясьпеку ў гэтым?

Улада ў расейцаў — вось і насаджаюць праваслаў’е. Калі б улада была ў мусульман — насаджалі б іслам.

Войнавіч: Ведаеце, гэтая небясьпека — для самой рэлігіі. Савецкая бязбожнасьць — яна выгадавалася на чым? На тым, што ўбіваньне ў галовы дзяцей «закону Божага» яшчэ ў царскія часы так адкінула ад рэлігіі, што вырасьлі цэлыя пакаленьні бязбожнікаў. Цяперашняе насаджэньне рэлігіі прывядзе да таго ж — да непрыняцьця. Гэта непазьбежна, бо пераходзяць усе межы. А што праваслаў’е — дык гэта лёгка патлумачыць, бо гэта рэлігія тытульнай нацыі. Улада ў расейцаў — вось і насаджаюць праваслаў’е. Калі б улада была ў мусульман — насаджалі б іслам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG