У Інтэрнэце зьявілася відэа масавых затрыманьняў мусульман у мячэці пасёлка Маладзёжнага ў пятніцу 6 траўня. Відэазапіс таго, што адбылося апублікаваў сайт «15 хвілін».
«Відэа было перададзена сайту „5 хвілін“ відавочцамі „зачысткі“ крымскіх татараў супрацоўнікамі ФСБ», — гаворыцца ў камэнтары да відэа на сайце.
На запісы бачныя прыпаркаваныя аўтобусы, узброеныя сілавікі і абураныя члены абшчыны, у якіх правяраюць дакумэнты.
6 траўня пасьля пятнічнага намазу ў мячэці пасёлку Маладзёжны больш за 50 узброеных людзей затрымалі групу мусульман.
Афіцыйныя камэнтары расейскіх сілавых ведамстваў Крыму з гэтай нагоды адсутнічаюць.
Пасьля анэксіі Крыму Расеяй на паўвостраве пачасьціліся ператрусы ў дамах крымскіх татараў, мячэцях, адзначаюць праваабаронцы.
Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 году пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй. 7 кастрычніка 2015 году прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў адпаведны закон.
Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».