Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ унёс Расею ў групу «палітычна нестабільных» краінаў


Дырэктарка МВФ Крысьцін Лагард
Дырэктарка МВФ Крысьцін Лагард

Расея ўваходзіць у групу краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з самымі вялікімі рызыкамі палітычнай нестабільнасьці.

Пра гэта паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на справаздачу МВФ, прысьвечаную эканамічнай сытуацыі ў краінах рэгіёну.

Расейская Фэдэрацыя мае рэйтынг нестабільнасьці ў дыяпазоне ад 60 да 70, да гэтай жа групы адносяцца Беларусь, Украіна, Малдова, Босьнія і Турцыя.

У цэлым амаль палова краін рэгіёну мае рызыкі, якія перавышаюць адзнаку ў 50 балаў, гэта значыць, могуць лічыцца нестабільнымі. Да гэтай катэгорыі таксама аднесьлі Чарнагорыю, Македонію і Косава.

Пры гэтым у дакладзе адзначаецца, што эканамічная сытуацыя ў рэгіёне ў 2016 годзе ў параўнаньні з 2015-м палепшыцца, што, на думку аўтараў справаздачы, зьвязана са зьмякчэньнем рэцэсіі ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG