Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскага пасла запрасілі на будаўніцтва БелАЭС, паабяцалі стрэс-тэст і місію МАГАТЭ 


Эвалдас Ігнатавічус
Эвалдас Ігнатавічус

Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі сустрэўся зь літоўскім паслом Эвалдасам Ігнатавічусам, каб растлумачыць сытуацыю вакол «дэфэкту» на БелАЭС і запрасіць яго на месца будаўніцтва станцыі.

— У сувязі з публікацыямі ў СМІ на тэму нібыта «абвальваньня часткі апорнай канструкцыі будучага будынка кантролю ядзернай бясьпекі» на месцы будаўніцтва Беларускай АЭС, а таксама камэнтарамі літоўскіх афіцыйных асоб па гэтым пытаньні амбасадару была прадстаўлена падрабязная інфармацыя аб выкананьні ў ходзе ўзьвядзеньня аб’екта ўсіх тэхнічных норм і рэглямэнтаў, — адзначае прэс-служба Мінэнэрга.

Ведамства паведамляе, што намесьнік міністра зрабіў дэталёвыя тлумачэньні адносна «дэфэкту пры правядзеньні падрыхтоўчых работ на адным з бытавых і падсобных памяшканьняў, які меў месца 8 красавіка 2016 году». Паводле Мінэнэрга, усе наступствы дэфэкту былі ліквідаваныя.

Эвалдаса Ігнатавічуса асабіста запрасілі на будоўлю БелАЭС, каб «азнаёміцца з рэальнай сытуацыяй».

Мінэнэрга паведаміла аб плянах правесьці да канца 2016 году стрэс-тэсты АЭС, а іх вынікі накіраваць у Эўракамісію. Было таксама паабяцана запрасіць на АЭС місію МАГАТЭ.

5 траўня ў МЗС Літвы выклікалі пасла Беларусі і ўручылі яму ноту датычна магчымага інцыдэнту на БелАЭС. Падставай для гэтага стала інфармацыя тэлеканалу «Белсат», дзе паведамлялася пра абвальваньне бэтоннай канструкцыі «на пляцоўцы паміж двума рэактарамі». Прадстаўнікі БелАЭС назвалі гэта паведамленьне «поўнай лухтой».

Пазьней у Мінэнэрга паведамілі, што пры будаўніцтве БелАЭС адбылося частковае пашкоджаньне канструкцый аднаго з падсобных памяшканьняў, а не «апорнай канструкцыі будучага будынка кантролю ядзернай бясьпекі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG