На поўначы Сырыі пры авіяўдары па лягеры ўцекачоў, блізу мяжы з Турэччынай, загінулі 28 чалавек, паведаміла група сырыйскіх праваабаронцаў, якая базуецца ў Вялікабрытаніі.
Удар быў нанесены ў чацьвер, у другой палове дня, па лягеры ў населеным пункце Сармада правінцыі Ідліб. Хто нанёс удар, праваабаронцы пакуль сказаць ня могуць.
Паводле інфармацыі Мясцовых каардынацыйных камітэтаў, якія падтрымліваюць сырыйскую апазыцыю, пасьля паветранай атакі ў лягеры пачаўся пажар. На фатаграфіі, разьмешчанай камітэтамі ў Фэйсбуку, бачныя больш дзясяткі падпаленых намётаў.