Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 траўня: 60 год Віталю Тарасу, Кангрэс беларускай культуры, мітынг на Кургане славы


Віталь Тарас.
Віталь Тарас.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На Кургане славы пройдзе ўрачысты мітынг да 71-й гадавіны заканчэньня вайны (пачатак аб 11-й). У Палацы рэспублікі — урачыста канцэрт да Дня перамогі (пачатак а 16-й).

Старшыня Нацбанку Пётр Калаўр зьбірае прэс-канфэрэнцыю, каб адказаць на пытаньні адносна грашова-крэдытнай палітыкі і грашовай рэформы. ( Нацбанк, вул. Леніна, 14, пачатак аб 11-й).

Вярхоўны суд разгледзіць апэляцыю прыгаворанага да расстрэлу Сяргея Хмялеўскага. Ён быў прызнаны вінаватым у забойстве трох чалавек. Эўразьвяз заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.

У Акадэміі навук працягнецца міжнародны Кангрэс беларускай культуры.


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1856 — нарадзіўся Зыгмунд Фройд, стваральнік тэорыі псыхааналізу.

1861 — нарадзіўся Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1913 году.

1903 — памёр Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст.

1904 — нарадзіўся Паўлюк Трус, беларускі паэт. Памёр у 1929 годзе, захварэўшы на брушны тыф.

1905 — нарадзіўся Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр. У 1935 годзе рэпрэсаваны, на 8 гадоў пазбаўлены волі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у Карэліі, Усходняй Сыбіры, Комі АССР.

1926 — памёр Казімір Сваяк, беларускі паэт, каталіцкі сьвятар.

1934 — памёр Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, консул БНР у Празе.

1949 — памёр Марыс Мэтэрлінк, бэльгійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1911 году.

1953 — нарадзіўся Тоні Блэр, лідэр Лейбарысцкай партыі, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі з 1997 па 2007.

1956 — нарадзіўся Віталь Тарас (6 траўня 1956, Менск — 18 студзеня 2011, Менск) — беларускі журналіст, публіцыст. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, журналіст Радыё Свабода.

1966 — у Менску ўрачыста адкрыўся новы Палац спорту.

1992 — памерла Марлен Дзітрых, нямецкая і амэрыканская акторка.


Цытата


Вясна!.. Вясна!..
У цьвеце нівы,
Цьвітуць над возерам сады;
Шырокай радасьці прылівы
Хвалююць сэрца пералівам
У грудзях вяснова-маладых!..


Паўлюк Трус

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG