Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды пайсьці вучыцца - рэйтынг найлепшых ВНУ сьвету


Оксфардзскі ўнівэрсытэт
Оксфардзскі ўнівэрсытэт

Апублікаваны рэйтынг найлепшых унівэрсытэтаў сьвету паводле вэрсіі брытанскага выданьня Times Higher Education.

Азія паляпшае свае пазыцыі ў глябальным рэйтынгу самых прэстыжных унівэрсытэтаў сьвету. Сёлета туды патрапілі 18 установаў у параўнаньні з 10 летась. Так, найбольшы скачок прадэманстраваў японскі Такійскі ўнівэрсытэт, які заняў 12-е месца. Кітайскі ўнівэрсытэт Цінхуа і Пэкінскі ўнівэрсытэт дасягнулі 18-га і 21-га месца.

У параўнаньні зь імі некаторыя эўрапейскія краіны страцілі свае пазыцыі. Вялікабрытанія застаецца другой найбольш прадстаўленай краінай у сьпісе, у першай дзясятцы. Апусьціліся ўніз прэстыжныя нямецкія і галяндзкія ўнівэрсытэты, а Данія і Фінляндыя больш ня маюць сваіх прадстаўнікоў сярод топ-100.

Зьменаў на самым версе фактычна не адбылося: першую дзясятку прадстаўляюць традыцыйныя лідэры адукацыі (восем унівэрсытэтаў ЗША і два Вялікабрытаніі):

Пазыцыя ў 2016 г.

Пазыцыя ў 2015 г.

Інстытут

Краіна

1

1

Унівэрсытэт у Гарвардзе

ЗША

2

4

Тэхналягічны інстытут у Масачусэтсе

ЗША

3

5

Унівэрсытэт у Стэнфардзе

ЗША

4

2

Унівэрсытэт у Кэмбрыджы

Вялікабрытанія

5

3

Унівэрсытэт у Оксфардзе

Вялікабрытанія

6

6

Каліфарнійскі унівэрсытэт у Бэрклі

ЗША

7

7

Прыстанскі Ўнівэрсытэт

ЗША

8

8

Йельскі Ўнівэрсытэт

ЗША

9

10

Калюмбійскі Ўнівэрсытэт

ЗША

10

9

Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут

ЗША


Сярод ВНУ, якія патрапілі ў першую сотню, 43 унівэрсытэты ЗША, 10 — Вялікабрытаніі, 6 — Нямеччыны, па 5 — Кітаю, Францыі, Японіі, па 3 —Аўстраліі, Канады, Расеі.

Ніводзін зь беларускіх унівэрсытэтаў у рэйтынгу ня згадваецца.

Рэйтынг заснаваны на апытаньні больш чым 10000 навукоўцаў з усяго сьвету. Кожнага навукоўца папрасілі назваць да 15 унівэрсытэтаў, якія на іх думку, зьяўляюцца найлепшымі для навуковых дасьледаваньняў і выкладаньня ў сваёй дысцыпліне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG