Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапол: расейская мафія пранікла ў эўрапейскія футбольныя клюбы


Мітынг на балотнай плошчы ў Маскве 10 сьнежня 2011 году.
Мітынг на балотнай плошчы ў Маскве 10 сьнежня 2011 году.

Паліцыя Партугаліі і супрацоўнікі Эўраполу, паліцыйнага агенцтва ЭЗ, заявілі, што выявілі ўплывовую групоўку расейкай мафіі, якая адмывала грошы праз эўрапейскія футбольныя клюбы.

У заяве Эўраполу, апублікаванай 4 траўня, сьцьвярджаецца, што гэтая групоўка вызначала футбольныя клюбы ЭЗ, якія апынуліся ў цяжкім фінансавым становішчы, падтрымлівала іх ахвяраваньнямі або інвэстыцыямі, а потым, убіўшыся ў давер кіраўніцтва, закупляла клюбы праз падстаўленых асобаў. Пасьля гэтага такія клюбы станавіліся каналамі адмываньня брудных грошай (праз трансфэр гульцоў, кантракты на тэлевізійныя правы і падобнае).

Пракуратура Партугаліі 3 траўня паведаміла, што адбыліся ператрусы ў офісах 22 футбольных клюбаў краіны, у тым ліку лісабонскіх Benfica і Sporting.

Крыніца ў паліцыі паведаміла Reuters, што ў цэнтры расьсьледаваньня знаходзіцца клюб Uniao de Leiria, уладальнікам якога зьяўляецца расейскі бізнэсмэн Аляксандр Толсьцікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG