Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры атрымалі доступ да пароляў карыстальнікаў паштовых службаў, у тым ліку Mail.ru 


Сярод ахвяраў хакераў службы электроннай пошты амэрыканскіх кампаній Google, Yahoo і Microsoft, пошта Mail.ru

Сотні мільёнаў лагінаў і пароляў, уключаючы 57 мільёнаў уліковых запісаў карыстальнікаў паштовага сэрвісу Mail.ru, аказаліся ў распараджэньні хакераў і выстаўленыя на продаж.

Пра гэта паведаміла ў сераду агенцтва Reuters са спасылкай на амэрыканскага экспэрта па кампутарнай бясьпецы, кіраўніка кампаніі Hold Security Алекса Холдэна. Паводле яго, сярод цэляў хакераў таксама аказаліся службы электроннай пошты амэрыканскіх кампаній Google, Yahoo і Microsoft. Гаворка ідзе пра адну з самых буйных баз выкрадзеных дадзеных ад часоў кібэратакі на буйныя банкі і крамы розьнічнага гандлю ЗША два гады таму.

Пра атаку экспэрты Hold Security даведаліся пасьля таго, як выявілі на адным з інтэрнэт-форумаў паведамленьне «маладога расейскага хакера», які хваліўся тым, што ён атрымаў у сваё распараджэньне велізарную колькасьць асабістых дадзеных і абяцаў імі падзяліцца.

Як адзначае Forbes, спэцыялісты паведамілі аб хакерскай атацы ў кампаніі, якія сталі яе цэлямі, у тым ліку ў Mail.ru. «Як толькі мы атрымаем дастаткова інфармацыі, мы папярэдзім карыстальнікаў, якіх гэта можа закрануць», — сказала прадстаўнік Mail.ru Мадзіна Таюпава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG