Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ можа ўвесьці вялікія штрафы: 250 тысяч эўра за адмову прыняць аднаго ўцекача


Як паведамляе газэта Financial Times, Эўракамісія, магчыма, прапануе накладваць штраф у памеры 250 тысяч эўра за кожнага мігранта, якога адмовіцца прыняць якая-небудзь з краін ЭЗ.

Большасьць краін Эўразьвязу дамовіліся ўвесьці квоты на расьсяленьне 160 тысяч уцекачоў на працягу двух гадоў, каб дапамагчы ўрэгуляваць крызісную сытуацыю з масавым наплывам мігрантаў у Эўропу.

З улікам прапанаванага памеру штрафу Польшчы давядзецца заплаціць каля 1,5 мільярда эўра, каб не прымаць 6200 бежанцаў, прадугледжаных яе квотай.

Славаччына, Вугоршчына, Чэхія, Польшча, Харватыя занялі антыімігранцкую пазыцыю. Нелегальныя мігранты спрабуюць праз тэрыторыю гэтых краінаў дабрацца да больш багатых эўрапейскіх дзяржаў, такіх як Нямеччыны або Швэцыя.

У Нямеччыну толькі ў 2015 годзе прыбыў больш за мільён уцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG