Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе адбыўся напад на супрацоўнікаў «7 канала»


Па інфармацыі выданьня «Думская», напад адбыўся ля офісу тэлеканалу. Пацярпелі трое супрацоўнікаў — карэспандэнт канала атрымаў агнястрэльныя раненьні, у двух апэратараў разьбітыя твары. Нападнікаў, якія выкарыстоўвалі помпавую стрэльбу, ужо затрымалі.

Канфлікт адбыўся пасьля таго, як «7 канал» зьняў ДТЗ, якое адбылося ў гэтым жа раёне. Як паведамляе прэс-служба паліцыі Адэскай вобласці, да супрацоўнікаў тэлеканалу пад’ехаў аўтамабіль «Хонда», зь якога выйшлі трое мужчын.

У часе размовы паміж здымачнай групай і невядомымі мужчынамі ўзьнікла бойка, падчас якой у журналістаў стралялі з помпавай стрэльбы. Пасьля гэтага нападнікі ўцяклі на тым жа аўтамабілі.

«7 канал» — адзін з найстарэйшых у Адэсе. У розны час да яго мелі дачыненьне мэры гораду, цяпер яго зьвязваюць з вядомым адэскім бізнэсоўцам сырыйскага паходжаньня Аднанам Ківанам, які валодае будаўнічай фірмай «Кадор Груп».

2-га траўня ў Адэсе праходзілі памятныя мерапрыемствы з нагоды другой гадавіны трагедыі 2014 года, калі ў горадзе адбыліся сутыкненьні паміж удзельнікамі маршу «За адзінства Ўкраіны» і праціўнікамі Майдана. У выніку тых падзей загінулі 48 чалавек.

Адэскі губэрнатар Міхаіл Саакашвілі заявіў, што правакацый у панядзелак удалося не дапусьціць, а частка сілаў Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі , якія прыбылі ў Адэсу, застанецца ў горадзе да 10 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG