Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО памяняла свайго камандуючага ў Эўропе і падтрымала пляны разьмясьціць нямецкі кантынгент у Літве


Генэрал Кэрціс Скапароці
Генэрал Кэрціс Скапароці

Міністар абароны ЗША Эштан Картэр, які знаходзіцца з трохдзённым візытам у нямецкім Штутгарце, выказаў падтрымку плянам Нямеччыны накіраваць войскі ў Літву, каб супакоіць сваіх саюзьнікаў ва Ўсходняй Эўропе.

Раней міністэрства абароны Нямеччыны заявіла пра свой намер разьвярнуць ратацыйны кантынгент — ад 150 да 200 салдат у Літве.

«Расея працягвае парушаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, Грузіі, Малдовы і імкнецца запалохаць сваіх балтыйскіх суседзяў, — сказаў Картэр. — Мы не шукаем халоднай, не кажучы ўжо пра гарачую, вайны з Расеяй. Мы не імкнёмся зрабіць Расею ворагам. Але не падманвайцеся — мы будзем абараняць нашых саюзьнікаў».

Гэтыя заявы прагучалі ў Штутгарце з нагоды цырымоніі зьмены галоўнакамандуючага аб’яднанымі сіламі НАТО ў Эўропе. Картэр прадставіў генэрала Кэрціса Скапароці, які зьменіць на гэтай пасадзе генэрала Філіпа Брыдлава. Да гэтага прызначэньня Скапароці камандаваў войскамі ЗША ў Паўднёвай Карэі.

Брыдлаў, які сыходзіць у адстаўку пасьля 39 гадоў вайсковай службы, падзяліўся сваімі разважаньнямі пра стан вайсковай раўнавагі ў інтэрвію Крысьціян Аманпур з CNN, дзе ў прыватнасьці адзначыў:

«Мы сутыкнуліся з праблемай расейскага рэваншызму — Расея больш не прытрымліваецца міжнародных нормаў, якія мы спрабавалі ўсталяваць зь імі на працягу апошніх двух дзесяцігодзьдзяў. Расея ўжыла сілу, каб зьмяніць міжнародна прызнаныя межы,» — адзначыў ён, маючы на ўвазе расейскую анэксію Крыму.

Чакаецца, што рашэньне пра разгортваньне нямецкага кантынгенту ў Літве будзе прынятае на саміце НАТО ў Варшаве 8-9 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG