Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Занадта ліпкая рэкляма


Георгіёс Якавідзіс, «Дзіцячы канцэрт»
Георгіёс Якавідзіс, «Дзіцячы канцэрт»

У краме сын бачыць жуйку, якую актыўна рэклямавалі. Я адмаўляю, а малы мне:

— Ты ведаеш, што пасьля гэтай жуйкі зубы сьвецяцца ў цемры, як ліхтарык?

Я разумею, што сытуацыю можна выкарыстаць у пэдагагічных мэтах, і купляю. У хаце малы хапае жуйку, ляціць у душ каб «пасьвяціць зубамі» і выходзіць расчараваны...

Размаўляем пра рэкляму, яе мэту і перабольшаньне блізкае часам да падману. Робім выснову — не давяраць рэкляме без аналізу!

Праз тыдзень жонка крычыць: «Ратунку!». Наш малы нашмараваў пяты клеем «Мамэнт».

— Нашто ты гэта зрабіў?

— Я хацеў на сьцяне пастаяць!

Узгадваю рэкляму, дзе хлопца прыклейваюць «Мамэнтам» да столі...

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Георгіёс Якавідзіс, «Дзіцячы канцэрт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG