Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Карэі часова забаранілі вясельлі і пахаваньні


Забарона ўведзена ў сувязі з падвышанымі захадамі бясьпекі напярэдадні сёмага зьезду Працоўнай партыі Карэі.

Паводле інфармацыі агенцтва Yonhap, у сувязі з падрыхтоўкай да зьезду таксама абмежаваны ўезд у Пхеньян, узмоцнена назіраньне за дзяржаўнай мяжой з Кітаем і рухамі грамадзян унутры краіны.

Зьезд пачнецца 6 траўня. Гэта будзе першы за 36 гадоў зьезд Працоўнай партыі Карэі. На ім маюць быць прынятыя асноўныя напрамкі зьнешняй і ўнутранай палітыкі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG