Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Фінляндыі працягваюцца пратэсты вакол пляцоўкі новай АЭС з расейскім рэактарам


Сталіца Фінляндыі Хэльсынкі.
Сталіца Фінляндыі Хэльсынкі.

Новая расейска-фінская атамная станцыя «Ханхіківі-1» будуецца на паўночным захадзе краіны. Пратэсты там працягваюцца ад 26 красавіка.

Антыядзерныя актывісты блякавалі будаўнічую пляцоўку станцыі ў дзень 30-й гадавіны Чарнобыльскай аварыі. Каля дзесятка іх праніклі на тэрыторыю будоўлі, астатнія леглі на дарогу, каб перакрыць уезд. Паліцыя затрымала чатыры дзесяткі чалавек.

«Мы хочам нагадаць людзям пра тое, што Чарнобыльская АЭС была пабудаваны папярэднікам «Расатаму». «Я б лепш ня меў справу зь кім-небудзь з такой гісторыяй», — сказаў агенцтву Ройтарз Вэнла Сіманэн з групы пратэсту Stop Fennovoima.

Кантракт на будаўніцтва АЭС заключылі «Русатом аверсіз» (уваходзіць у «Росатам») і фінская кампанія Fennovoima. Расейскі бок зьяўляецца ўладальнікам 34 працэнтнай долі праекту і адказны за пастаўку рэактара і фінансаваньне. Станцыя павінна быць здадзеная ў 2024 годзе.

Нягледзячы на накладзеныя на затрыманых штрафы, пратэсты працягваліся і сёньня і перарасьлі ў сутычкі з паліцыяй. Былі затрыманыя больш як 20 чалавек. Кампанія Fennovoima заявіла, што ацэньвае шкоды, нанесеныя актывістамі на паўмільёна эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG