Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» будзіла дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў


Сёньня ў Менску каля Дому ўраду кампанія «Гавары праўду» зладзіла акцыю «Абудзі дэпутата».

Яе сэнс, паводле Андрэя Дзьмітрыева, — нагадаць дэпутатам, якія толькі што вярнуліся з канікул на сваю апошнюю сэсію, і міністрам, чые кабінэты знаходзяцца побач, пра эканамічны крызіс у краіне.

З гэтай мэтай кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2015 году Тацяна Караткевіч разам з Андрэем Дзьмітрыевым раздавалі дэпутатам і чыноўнікам аркушы з прапановамі, як разьвязаць эканамічны крызіс.

Каб абудзіць сваю мэтавую аўдыторыю, лідэры «Гавары праўду» ўзялі з сабой будзільнік. Ён зьвінеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG