Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ў Сьветлагорску Вячаслаў Сіўчык і Алесь Макаеў ужо на волі

абноўлена

Алесь Макаеў
Алесь Макаеў

У Сьветлагорску 19 лютага каля 23.30 былі затрыманы лідэр руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.

Як паведаміў «Вясьне» грамадзкі актывіст са Сьветлагорску Юры Ляшэнка, сёньня, 19 лютага Сіўчык і Макаеў у Сьветлагорску сустракаліся зь мясцовымі прадпрымальнікамі, зь якімі абмяркоўвалі сытуацыю, якая склалася пасьля прыняцьця ўказу №222. Дадзены нарматыўны акт фактычна паралізаваў працу беларускіх ІП, якія гандлююць адзеньнем і абуткам.

«Пасьля 23.00 мы праводзілі Сіўчыка і Макаева на цягнік «Калінкавічы-Баранавічы», на якім у 23.30 яны павінны былі ехаць у Менск. Але на чыгуначным вакзале да нас падышлі восем супрацоўнікаў міліцыі, якія безь ніякіх тлумачэньняў затрымалі Сіўчыка і Макаева. Зараз іх вязуць у Сьветлагорскі РАУС, прычым супрацоўнікі міліцыі не прадстаўляюцца і не тлумачаць прычын такога «хапуна», — адзначыў Юры Ляшэнка.

Алесь Макаеў па тэлефоне паведаміў, што ён у Сьветлагорскім РАУС, і міліцыя іх абвінавачвае ў дробным хуліганстве.

«У нас забіраюць тэлефоны, не магу размаўляць», — дадаў актывіст прадпрымальніцкага руху.

Празь некаторы час жонка Алеся Макаева паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што абодвух затрыманых адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG