Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідыш як пратэст


Мікалай Піманенка, «Ахвяра фанатызму» (1899).
Мікалай Піманенка, «Ахвяра фанатызму» (1899).

1942 год, Саратаў, барак для эвакуяваных зь Беларусі, якіх мясцовыя называюць «выкавыранымі». Насельнікі — жонкі франтавікоў. Бабчына сяброўка Рыва атрымлівае паперку: «ваш муж прапаў бязь вестак». Гэта азначае, што Рыва з малымі дзеткамі аўтаматычна пазбаўляецца «афіцэрскага атэстату» і прырэчаныя на жабрацтва.

Бабка арганізуе складчыну, вядзе сяброўку на «таўкучку» па хлеб. І тут да Рывы падыходзіць нейкае мурло: «У-у, жидова! Обжирать нас приехала? Мужик твой, небось, от фронта прячется?..»

Бабка потым расказвала: «І так, унучок, крыўдна мне стала, што я з Рывай прынцыпова на ідыш перайшла!..»

...Бабка, сялянка з-пад Рэчыцы, у юнацтве жыла ў яўрэйскім квартале Гомеля і ідышам валодала бездакорна.

Уладзіслаў Ахроменка


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG