Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепей украінцы ставяцца да Лукашэнкі, найгорш — да Пуціна


Паводле сацыялягічнага апытаньня, найбольш станоўча сярод сусьветных лідэраў украінцы ставяцца ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі, самае горшае стаўленьне — да Ўладзімера Пуціна.

Пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага сацыялягічнай групай «Рэйтынг».

Як паведамляе «Украінская праўда», паводле дадзеных сацыёлягаў, 63% апытаных станоўча ставяцца да Лукашэнкі, 58% — да канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель.

Таксама ў 51% апытаных — пазытыўнае стаўленьне да прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, у 49% — да прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды і амэрыканскага лідэра Барака Абамы.

Самае горшае стаўленьне да прэзыдэнта РФ Уладзімера Пуціна — станоўча да яго ставяцца толькі 10%.

Рэйтынг нэгатыўнага стаўленьня ўзначальвае Пуцін (80%). Траціна нэгатыўна ставіцца да Абамы, чвэрць — да Алянда, Назарбаева, Мэркель. Кожны пяты нэгатыўна ставіцца да Лукашэнкі, кожны шосты — да Грыбаўскайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG