Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слова і Дух


Іван Айвазоўскі, «Хаджэньне па водах» (1888).
Іван Айвазоўскі, «Хаджэньне па водах» (1888).

Што ёсьць Паэзія? Для кагосьці паэзія — уменьне жангліраваць словамі. Літаратурная гульня, сцэнічнае паяцтва. Для іншых, у іх ліку Купала, Колас, Багдановіч, паэзія — уменьне хадзіць па вадзе, левітацыя Духу. Нельга навучыцца хадзіць па вадзе, калі ты ня Бог... Нельга быць паэтам, калі не абагаўляеш Слова. Нашы вершы — сляды на вадзе. Бязь веры ў Слова, яны — нішто, міраж. Гэта значыць, што Слова і Дух — ёсьць непарушнае адзінства. Бязь іх няма сапраўднай паэзіі. Сапраўдная ж паэзія нараджаецца тады, калі паэт перастае адчуваць сябе вязьнем чужых слоў, чужой музыкі, чужой душы... Калі становіцца самім сабой і нарэшце заўважае, як «Слова, крылы ўзьвіўшы, ператвараецца ў Дух...»

Эдуард Акулін


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG