Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лютага: дзень памяці Максіма Гарэцкага, расстралянага камуністамі


Літаратурны музэй Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка.
Літаратурны музэй Максіма Гарэцкага ў вёсцы Малая Багацькаўка.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі


Афіша:

Менск — адкрыцьцё Міжнароднай кніжнай выставы ў павільёне «Белэкспа», а 12-й гадзіне.

У гісторыі:

1921 — у складзе Наркамату асьветы БССР створана Навукова-тэрміналягічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналёгіі на беларускай мове.

1940 — першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек выпраўленыя ў Сыбір і Казахстан.

1962 — адзін з найбольш славутых абменаў шпіёнамі паміж ЗША і СССР: зьбіты над СССР у 1961-м пілёт амэрыканскага шпіёнскага самалёта U2 Фрэнсыс Гэры Паўэрс быў абменены на савецкага шпіёна Вільяма Фішара, якога ў 1957-м амэрыканцы засудзілі на 45 гадоў турмы.

2005 — КНДР заявіла аб стварэньні ядзернай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1868 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.

1883 — Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковец і палітычны дзяяч.

1890 — Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.

1898 — Бертальд Брэхт, нямецкі пісьменьнік.

1903 — Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

1943 — Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца.

У гэты дзень памерлі:

1755 — Шарль Луі дэ Мантэск’ё, францускі пісьменьнік, філёзаф.

1837 — Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік.

1891 — Соф’я Кавалеўская — матэматык беларускага паходжаньня.

1923 — Вільгельм Конрад Рэнтген, нямецкі фізык, вынаходнік рэнтгенаўскага выпраменьваньня, першы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1938 — расстраляны беларускі пісьменьнік Максім Гарэцкі.

Цытата

Мы ўсе прыходзім на сьвет хто песьняром, xтo разъбяром, a xтo i тым і сім патроху.

Максім Гарэцкі, «Ціхая плынь»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG