Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карач параўнала Караткевіч з «хамяком-гаваруном»


Вольга Карач
Вольга Карач

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач апублікавала артыкул, у якім назвала экс-кандыдата ў прэзыдэнты Тацяну Караткевіч «галоўным лабістам Лукашэнкі ў апазыцыі».

Артыкул апублікаваны на сайце кампаніі «Наш дом».

Надта ўжо моцным было ўражаньне, што лідэр „Гавары праўду“ прамаўляе вывучаныя мэханічна словы, не ўнікаючы ў сэнс і зьмест.

«У майго сына ёсьць любімая цацка — „хамяк-гаварун“. Пацешны зьвярок, які мэханічна паўтарае за чалавекам усё, што той прамаўляе. Менавіта яе я ўспамінала, слухаючы выступ Тацяны Караткевіч на канфэрэнцыі „БелаРускі дыялёг“ у Маскве 26 студзеня 2016 году. Надта ўжо моцным было ўражаньне, што лідэр „Гавары праўду“ прамаўляе вывучаныя мэханічна словы, не ўнікаючы ў сэнс і зьмест», — піша Карач.

Паводле яе слоў, Караткевіч выступала так, быццам яна зьяўляецца супрацоўнікам амбасады Беларусі.

Дзіўнае супадзеньне пазыцыі беларускай улады і „Гавары праўду“ навяло на трывожную выснову пра тое, што „альтэрнатыўны голас“ „Гавары праўду“ стаў лабістам Аляксандра Лукашэнкі.

«Дзіўнае супадзеньне пазыцыі беларускай улады і „Гавары праўду“ навяло на трывожную выснову пра тое, што „альтэрнатыўны голас“ „Гавары праўду“ стаў лабістам Аляксандра Лукашэнкі, прыкрываючыся апазыцыйным статусам», — адзначае Карач.

У артыкуле параўноўваюцца заявы прадстаўнікоў беларускай улады і Тацяны Караткевіч. У выніку Карач робіць выснову, што пазыцыя Караткевіч і ўладаў па пытаньні стасункаў з Расейскай Фэдэрацыяй амаль цалкам супадае.

Рэакцыю Тацяны Караткевіч на крытыку з боку Вольгі Карач чытайце пазьней на нашым сайце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG