Афіша
Менск — Беларускі Калегіюм і Кнігарня «ЛогвінаЎ» праводзяць прэзэнтацыю кнігі «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі/Kastuś Kalinoŭski and the Nation-BuildingProcess in Belarus». У кнізе сабраныя матэрыялы міжнароднай канфэрэнцыі ў Лёндане ў сакавіку 2014 г. (Менск, пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-ай.
У гісторыі
1863— Расея і Прусія падпісалі канвэнцыю аб узаемадапамозе ў барацьбе супраць паўстанцаў у Польшчы, Літве і Беларусі.
1865 — падчас пасяджэньня навуковага таварыства ў Бэрне (Швэйцарыя), Грэгар Мэндэль выступіў з дакладам, у якім сфармуляваў законы Мэндэля — прынцыпы перадачы спадчынных рысаў ад бацькоўскіх арганізмаў да іх нашчадкаў.
1904 — атакай японскага флёту на расейскую эскадру распачалася Расейска-японская вайна.
У памяці
1828 — нарадзіўся Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.
1834 — нарадзіўся Дзьмітры Мендзялееў, расейскі хімік.
1914 — нарадзіўся Валянцін Таўлай, беларускі паэт і літаратуразнаўца.
1921 — нарадзіўся Іван Мележ, беларускі празаік.
20 нечаканых фактаў пра Івана Мележа
1928 — нарадзіўся Вячаслаў Ціханаў, савецкі і расейскі актор, вядомы, сярод іншага, ролямі Андрэя Балконскага ў кінаадаптацыі «Вайны і міру» ды Шцірліца ў «Сямнаццаці імгненьнях вясны».
1929 — нарадзіўся Леанід Лыч, беларускі гісторык.
1938 — Мікалай Гуткоўскі, грамадзкі дзеяч, юрыст (расстраляны)
Цытата
«Я лічу, што народ па-за сваёй роднай мовай не зьяўляецца паўнавартасным народам, гэты народ этнічна хворы. Без сваёй мовы такі народ не стварае нічога арыгінальнага, бо паўтарае, прычым у горшым варыянце, тое, на чыю мову і культуру ён перайшоў. Таму як нейкі соцыюм, такі народ будзе існаваць, але ён ня будзе ўяўляць нечага самабытнага, якое ў стане ўзбагачаць культурную разнастайнасьць цывілізаванага сьвету».
Леанід Лыч