Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 лютага: 90-годзьдзе Першага краязнаўчага зьезду, 135-годзьдзе Рамуальда Зямкевіча і сустрэча з Андрусём Такіндангам у Берасьці


Андрусь Такінданг
Андрусь Такінданг

Афіша

Менск. Сярэднявечная дыскатэка з гуртом «Стары Ольса» ў Beer&Wine bar (Кульман, 9). Сярэднявечныя кавэры на вядомыя рокавыя кампазыцыі. Пачатак: 19.00

Менск. «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37 а) працягваюць курс «У сярэдзіне карціны» пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай і мастака Bazinato, у якім дзеці пагружаюцца ў сьвет слынных палотнаў. Пачатак: 14:00

Берасьце. У межах праекта «Ёсьць размова», арганізаванага аб’яднаньнем «Дзедзіч», адбудзецца сустрэча (ул. Маякоўскага 46-1) зь лідэрам гурту «Рэха» і «Гаротніца» Андрусём Такіндангам. Пачатак: 19:00. Уваход вольны.

Менская вобласьць. Займальнае падарожжа з «Куфэркам падарожжаў». У праграме: Новае Поле — сядзібны дом Друцкіх-Любецкіх ХІХ стагодзьдзя; Ракаў — ансамбаль капліцы-пахавальні Здэхоўскіх і брамы (усё ХІХ стагодзьдзя) на габрэйскіх могілках XVI — пачатку XX стагоддзяў, касьцёл пачатку ХХ стагодзьдзя, царква канца XVIІІ стагодзьдзя, музэй матэрыяльнай культуры Ракава; Падневічы — капліца-пахавальня Жаброўскіх ХІХ стагодзьдзя, магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча; Івянец — касьцёл пачатку ХХ стагодзьдзя, касьцёл і кляштар францысканцаў сярэдзіны XVIІІ стагодзьдзя, сынагога канца ХІХ стагодзьдзя; Пяршай — касьцёл Сьв. Юрыя 20-х гадоў ХХ стагодзьдзя.

Горадня. Беларускія музыкі — скрыпач Арцём Шышкоў, віялянчэліст Іван Карызна і піяніст Кірыл Кедук — у Драматычным тэатры (вул. Маставая, 35) выканаюць «Поры года» Пятра Чайкоўскага і творы Астара Пьяцолы. Пачатак у 19:00

Менск. Матч чэмпіянату Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Дынама» (Менск) — «Jokerit » (Хэльсынкі). Месца правядзеньня — «Менск-Арэна» (пр. Пераможцаў, 111). Пачатак у 17:00

У гісторыі:

1926 — першы ўсебеларускі краязнаўчы зьезд.

1992 — устаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.

У памяці:

1546 — нарадзіўся Фёдар Еўлашоўскі, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускай мэмуарнай літаратуры: «Дзёньніка» (1603-1604).

1881 — нарадзіўся Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, гісторык літаратуры, публіцыст, перакладчык.

1891 — памёр Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік і перакладчык.

1892 — нарадзіўся Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, вязень ГУЛАГу.

1893 — нарадзіўся Рыгор Рак, беларускі краязнавец.

Цытата:

Нехта верыць у тое, што нічога няма,

Нехта верыць у Алаха, нехта верыць у Хрыста

Нехта верыць у росквіт, нехта — ў заняпад

Нехта верыць у Калашнікава аўтамат...

Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля,

Нам у сьвеце здрабнелым ратунку няма.

Толькі кулі ніколі ня вернеш назад

Чужая бяда — не чужая бяда,

Ды ўсіх, як ня дзіва, трывае зямля

Багдановіч пра гэта аднойчы пісаў,

Мы да зорак ляцім, што ж сварыцца дарма

Толькі кулі ніколі ня вернеш назад...

Зь песьні Андруся Такінданга

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG