Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадчуваньне


Джэймс Мак-Нэйл Уістлер, «Партрэт маці» (1871).
Джэймс Мак-Нэйл Уістлер, «Партрэт маці» (1871).

Калі апошнім разам быў прыехаўшы да мамы, тая завінулася паказаць, дзе ляжаць пахавальныя грошы. Спрабаваў аджартавацца. Пакрыўдзілася: «Коцік жа мой сыйшоў. Гэдак робіцца на нечыю з хаты сьмерць». «Сыйшоў, бо стары. Мо дзе поездам забіла — пуці ж пад вокнамі». «Памру я скора, сын. У мяне картофля сёлета — як ніколі, а ў людзей скрозь уся пагарэла». «Парасло, бо соткі ў лагчыне». "Квахтуха высядзела пятнаццаць куранятак, ніводнае не прапала, і ўсе курачкі. Сьмерць ідзе ў хату, сынок. Так і не далі рады згаварыцца. Праз пяць тыдняў маму пахавалі. Грошы не знайшліся.

Яўген Чапко

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG