Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Што мне гэты даляр, калі няма ні працы, ні заробку...» — апытаньне ў Горадні


У Беларусі імкліва даражэе валюта, абясцэньваецца рубель. Як вы рэагуеце на гэта? Ці спрабуеце якім-небудзь чынам уберагчы свае рублёвыя зьберажэньні ад абясцэньваньня? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Наўпроставы лінк

Маладая жанчына: «Ведаеце, у нас такі заробак, што нават адкласьці няма чаго, зусім няма чаго. Рэальна атрымліваецца, каб адправіць дзяцей у школу, і хапае толькі на харчы...»

У мяне няма зьберажэньняў — адны крэдыты, і мушу толькі працаваць і сплачваць. Вось і ўсё...

Мужчына сярэдняга веку: «У мяне няма зьберажэньняў — адны крэдыты, і мушу толькі працаваць і сплачваць. Вось і ўсё...»

Малады мужчына: «Мне гэта ўсё бяз розьніцы. Што мне гэты даляр, калі няма ні працы, ні заробку? Мне гэта нецікава. І зьберажэньняў няма такіх, каб думаць, што трэба даляр купляць ці яшчэ нешта...»

Жанчына пэнсійнага веку: «Ну чаму ж я не рэагую — я ж разумны чалавек. Я добра разумею сытуацыю, а таму, калі маю нейкую капейку, то купляю даляры. Ужо колькі гадоў даляр трымаецца на арэне, і ён каштоўны, важны, то як я магу не разумець гэтага? А нейкая капейка павінна быць у хаце, бо мала якая бяда здарыцца, і трэба нейкі запас мець у хаце».

Частку грошай, якія неабходныя на пражыцьцё, пакідаем, а за астатнія купляем ці даляры, ці эўра.

Мужчына сярэдняга веку: «Частку грошай, якія неабходныя на пражыцьцё, пакідаем, а за астатнія купляем ці даляры, ці эўра. Спрабуем нешта камбінаваць. Канечне, гэта няшмат, але хоць нейкія грошы трэба мець, бо кожны рубель, кожныя сто рублёў — гэта таксама важна».

Малады мужчына: «Калі ёсьць неабходнасьць набыць замежную валюту, то варта набываць у межах разумнага. Але ня так, калі людзі бачаць, што даляр расьце, то пачынаюць скупляць на ўсе грошы. А потым ён можа апусьціцца, і чалавек страціць».

Мужчына пэнсійнага веку: «На пэнсію асабліва не разгонісься, але калі застаюцца грошы, то варта купіць даляры, альбо хоць на кніжку пакласьці. Чым дома ў панчосе трымаць, то няхай хоць нейкія адсоткі капаюць...»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG