Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыняты папярэдні парадак дня кангрэсу дэмсілаў


Мікола Статкевіч, архіўнае фота
Мікола Статкевіч, архіўнае фота

12 студзеня ў Менску аргкамітэт прыняў папярэдні парадак дня кангрэсу дэмакратычных сілаў, які плянуецца правесьці вясной гэтага году.

Наступнае пасяджэньне аргкамітэту адбудзецца праз два тыдні.

Паводле аднаго зь сяброў аргкамітэту Мікалая Статкевіча, вызначаныя тры мэты кангрэсу: кансалідацыя дэмсілаў, прыняцьце агульнай стратэгіі дзеяньняў дэмсілаў, прыняцьце стратэгіі захаваньня і разьвіцьця Беларусі.

У сьнежні Мікалай Статкевіч, Уладзімер Някляеў і Станіслаў Шушкевіч абвясьцілі пра стварэньне аргкамітэту па падрыхтоўцы кангрэсу. Апроч іх у аргкамітэт уваходзяць Зьміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саньнікаў, Генадзь Фядыніч і Міхаіл Пастухоў.

Плянуецца абмеркаваць пытаньне аб далучэньні да кангрэсу прадстаўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі (руху «За Свабоду», Аб’яднанай грамадзянскай партыі, аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»).

30 студзеня магчымасьць далучэньня да аргкамітэту абмяркуе сойм Партыі БНФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG