Лінкі ўнівэрсальнага доступу

41% расейцаў ухваляе барацьбу зь «пятай калёнай» — Левада-цэнтар


Тым часам 66% адчуваюць сябе ў Расеі свабоднымі.

Паводле апытаньня «Левада-цэнтру», праведзенага ў канцы лістапада сярод 1,6 тысячы чалавек у 48 рэгіёнах Расеі, 66% расейцаў лічаць сябе свабоднымі: 16% адназначна адказалі «так», яшчэ 50% «хутчэй так». Гэта сумарна на 3% менш, чым было летась: тады адназначна свабоднымі ў расейскім грамадзтве сябе адчувалі 19%, яшчэ 39% адказалі «хутчэй так».

Каля 33% апытаных лічаць, што ў бліжэйшыя гады ў Расеі можа адбыцца ўзмацненьне перасьледу іншадумцаў і апазыцыі, 22% мяркуюць, што ў бліжэйшыя гады ў Расеі можа ўсталявацца дыктатура. У параўнаньні зь мінулым годам пра перасьлед і дыктатуру кажуць часьцей, летась адпаведныя лікі былі 25% і 18%. Тых, хто лічыць апраўданай барацьбу з «замежнымі агентамі» і «пятай калёнай Захаду», стала за год больш на 5%, цяпер іх 41%, а нязгодных зь імі — 25%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG