Афіша:
Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства
Беларусь наведае генэральны дырэктар МЗС Вялікабрытаніі ў палітычных пытаньнях Сайман Гаас. Плянуецца, што брытанскага дыплямата прыме міністар замежных справаў Уладзімер Макей.
У Менску, у міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау адбудзецца дыскусія з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, недзяржаўных арганізацый, агенцтваў ААН аб умовах жыцьця інвалідаў ў Беларусі. Пачатак у 12.30.
У Менску, у нацыянальным мастацкім музэі пройдзе прэзэнтацыя кнігі пра творчасьць і жыцьцё мастака Аляксея Кузьміча «Аляксей Кузьміч. Творца ўзьнёслых мадоннаў». Пачатак у 17 гадзінаў.
У гісторыі:
1409 — адкрыўся Ляйпцыгскі ўнівэрсытэт.
1591 — у Менску створана брацтва мэталяапрацоўчых рамёстваў — першае цэхавае ўтварэньне ў сучаснай беларускай сталіцы. Наступнымі будуць кравецкі, шавецкі, злотніцкі, рымарскі, цырульніцкі ды іншыя цэхі.
1804 — Напалеон Банапарт абвясьціў сябе імпэратарам Францыі.
1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў пры Аўстэрліцы ад войска Напалеона.
1936 — Польскімі ўладамі забаронена дзейнасьць Таварыства беларускай школы.
1942 — Энрыка Фэрмі атрымаў першую кантраляваную ланцуговую ядзерную рэакцыю.
1946 — пагадненьне аб аб’яднаньні амэрыканскай і брытанскай акупацыйных зонаў Нямеччыны.
1956 — група рэвалюцыянэраў на чале з Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксікі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе.
1971 — узьнікла дзяржава пад назвай Аб’яднаныя арабскія эміраты. У дзяржаву аб’ядналіся сем манархіяў рэгіёну Пэрсідзкай затокі.
1992 — адпраўленае першае SMS-паведамленьне.
У гэты дзень нарадзіліся:
1776 — Анёл Доўгірд, беларускі філёзаф
1886 — Мікола Равенскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі на тэкст Натальлі Арсеньневай «Магутны Божа».
Магутны Божа ў перакладзе на чэскую мову. Пераклад і выкананьне - Сьвятланы Вранавай
1923 — Аляксандар Якаўлеў, савецкі і расейскі палітычны дзеяч, «архітэктар перабудовы».
1923 — Марыя Калас, амэрыканская опэрная сьпявачка
1934 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, член-карэспандэнт АН Беларусі, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі.
1954 — Андрэй Смаляк, беларускі мастак, кавалер срэбранага мэдаля Эўрапарлямэнту за ўнёсак у разьвіцьцё эўрапейскага мастацтва.
1946 — Джані Вэрсачэ, італьянскі мадэльер
1958 — Уладзімер Парфяновіч, беларускі вясьляр, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён.
1962 — беларускі футбаліст Аляксандар Зыгмантовіч.
У гэты дзень памерлі:
1547 — Эрнан Картэс, гішпанскі канкістадор, заваёўнік Мэксыкі
1814 — Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік
Цытата:
Спыніцца можна пры ўздыме, але не пры падзеньні
Напалеон Банапарт