Афіша:
Сусьветны дзень барацьбы са СНІД
Менск, Акадэмія навук, (пр. Незалежнасьці, 66), адкрыцьцё Эўразійскага форуму маладых навукоўцаў.
Менск, у кінатэатры «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20) пачнецца VIII кінафэстываль «Чалавечая годнасьць, роўнасьць і справядлівасьць», арганізаваны прадстаўніцтвам ААН і Эўразьвязу ў Беларусі.
Вільня (Літва), у Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава (вул. Латакія, 3) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Няскораны Марыніч» беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча. Кніга прысьвечаная беларускаму дыплямату і палітвязьню Міхаілу Марынічу.
Брусэль, сустрэча кіраўнікоў МЗС краінаў НАТА і трохбаковая сустрэча Эўразьвяз-Расея-Украіна.
У гісторыі:
1913 — устаноўленая першая лінія канвэернай зборкі на заводзе кампаніі «Ford Motor Company».
1918 — Ісьляндыя стала сувэрэннай краінай, застаўшыся ў вуніі з Даніяй.
1920 — ва Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні створаны Беларускі студэнцкі саюз.
1943 — скончылася Тэгеранская канфэрэнцыя, у якой узялі ўдзел лідэры трох дзяржаў: Франклін Рузвэльт (ЗША), Уінстан Чэрчыль (Вялікабрытанія) і Іосіф Сталін (СССР). На канфэрэнцыі, сярод іншага, была прынятыя рашэньні па адкрыцьці другога фронту ў Францыі і ўступленьні СССР у вайну зь Японіяй пасьля разгрому нацысцкай Нямеччыны. Была таксама прынятая прапанова Чэрчыля пра тое, што прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны будуць задаволеныя за кошт Нямеччыны, а мяжа Польшчы на ўсходзе павінна ісьці па лініі Керзана.
1953 — выйшаў першы нумар часопіса «Плэйбой».
1991 — прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці.
1991 — першыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане.
2009 — у Эўразьвязе пачала дзейнічаць Лісабонская дамова
У гэты дзень нарадзіліся:
1792 — Мікалай Лабачэўскі, расейскі матэматык, стваральнік геамэтрыі Лабачэўскага.
1867 — Ігнацы Масьціцкі, польскі хімік, прэзыдэнт Польшчы (1926–1939).
1896 — Гэоргі Жукаў, савецкі палкаводзец.
1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, рэдактар, грамадзкі дзеяч
1931 — Валянцін Малышаў, заслужаны архітэктар Беларусі. Асноўныя работы ў Менску — Палац спорту і кінатэатар «Кастрычнік».
1935 — Вудзі Ален, амэрыканскі рэжысэр, актор, сцэнарыст, пісьменьнік.
1939 — Уладзімер Платонаў, беларускі матэматык, акадэмік АН БССР, у 1987-1992 гадах — прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі.
У гэты дзень памерлі:
1973 — Давід Бэн-Гурыён, першы прэм’ер-міністар Ізраіля.
1989 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-1956 — першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі.
Цытата:
Адзіны спосаб быць шчасьлівым — гэта любіць пакуты
Вудзі Ален