Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабакі і прагрэс


Артур Элсьлі, «Дабранач».
Артур Элсьлі, «Дабранач».

Прыгарадная вёска пры шашы Магілёў-Менск. Пасьля рэканструкцыі дарогі некалькі год таму тут зьявіўся падземны пераход. Апошнім часам заўважаю, што ім стала карыстаюцца... мясцовыя сабакі. Упэўнена і днём, і ноччу ходзяць туды-сюды па сваіх сабачых справах на абодва бакі.

У катоў, пэўна, сваё меркаваньне пра бясьпеку і дэфіцыт часу, таму калі-нікалі яны трапляюць пад колы машын.

А людзі? Некаторыя вяскоўцы, як і каты, таксама лезуць праз дарожныя бар’еры, мяркуючы, што эканомяць час і сілы.

Вось і думай цяпер, хто больш успрымальны да прагрэсу — тутэйшыя дварнякі ці выбарцы-абарыгены, што больш за 20 год не мяняюць свае палітычныя і жыцьцёвыя пуцявіны.

Васіль Аўраменка


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG