Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжы Дар’і Домрачавай сышлі з малатка за 1 тысячу даляраў


Дар'я Домрачава
Дар'я Домрачава

Мячы з аўтографамі ўсёй футбольнай каманды БАТЭ, а таксама з аўтографамі футбалістаў каманды «Барсэлёна» былі прададзеныя па 500 даляраў кожны. А самым дарагім лотам на аўкцыёне ў падтрымку будаўніцтва новага будынку Беларускага дзіцячага хосьпіса стала скульптура Андрэя Асташова «Кукляша», якую купілі за 3 тысячы даляраў.

На аўкцыёне, які прайшоў падчас дабрачыннай вечарыны «Валошкавы баль», таргі адбыліся па 11 лотах з 12 прапанаваных, паведамляе БЕЛТА. Асабістыя лыжы трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі 2014 году, уладальніцы вялікага Хрустальнага глёбуса Кубка сьвету па біятлёне Дар’і Домрачавай набыла дзяўчына, якая пажадала застацца невядомай. «Я вельмі рада, што выйграла лот, які выставіла Дар’я Домрачава. Яна мой кумір. Я практычна заўсёды гляджу ўсе яе выступы, заўзею за яе», — сказала дзяўчына. Яна набыла і мяч з аўтографамі футбалістаў каманды «Барсэлёна» за 500 даляраў.

Мяч з аўтографамі ўсёй футбольнай каманды БАТЭ (Барысаў) быў прададзены па стартавым кошце ў 500 даляраў, а мяч з аўтографамі гульцоў «Баеру» (Нямеччына) сышоў з малатка за 550 даляраў. Іх набыла дырэктар кампаніі «Макдональдс» Вікторыя Данько. Паводле яе слоў, кампанія ўжо некалькі гадоў супрацоўнічае з хосьпісам, дапамагаючы фінансава. «Я ўваходжу ў апякунскую раду дзіцячага хосьпіса. «Макдональдс» абавязаўся цалкам уладкаваць гатэль, які зьявіцца на тэрыторыі дзіцячага хосьпіса.

Самым дарагім лотам стала скульптура Андрэя Асташова «Кукляша», стартавая цана якой склала 1800 даляраў, а ў выніку ажыўленых таргоў кошт падняўся да 3 тысяч даляраў. Усе сродкі, атрыманыя падчас балю і аўкцыёну, будуць пераведзеныя на рахунак будаўніцтва Беларускага дзіцячага хосьпіса, на завяршэньне будаўніцтва якога не хапае яшчэ 400 тысяч даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG