Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начны бар у горадзе М.


Эдвард Хопэр, «Начныя птахі» (1942)
Эдвард Хопэр, «Начныя птахі» (1942)

Сівавалосы мужчына скардзіцца на адсутнасьць грошай, замаўляючы чацьверты куфаль піва. Залітая віскі дзяўчына распавядае пра суседзяў-алкашоў, дадаючы: «Сапраўдныя мужыкі ў Беларусі перавяліся!» Знаёмыя журналісты абмяркоўваюць навіны і ганяць Луку. Да цягніка — паўгадзіны. Сумна... Узгадваючы, як мы пілі гарбату разам, прашу падліць кіпеню і дастаю кнігу. Неўзабаве, спатыкнуўшыся на выразе vlezlá stanice*, заўважаю маладога хлопца з pocketbook’ам. Як і я, ён спрабуе падгледзець, чые канкрэтна думкі занялі нашу сёньняшнюю ноч у гэтым бары. Кажа: «Сябры трапілі ў кола і бегаюць там разам са сваімі вавёрачкамі — нырнуў у літаратуру. З вамі таксама так?..»

...Дарэчы — чытаў біяграфію Гітлера.

*vlezlá stanice — назойлівая радыёстанцыя

Марыя Вайтовіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG