Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу працягваецца акцыя кіроўцаў-дальнабойшчыкаў


У Санкт-Пецярбургу каля 9 гадзінаў вечара ў аўторак завяршылася акцыя кіроўцаў-дальнабойшчыкаў, якія пратэставалі супраць сыстэмы аплаты праезду па фэдэральных трасах для 12-тонных грузавікоў «Платон». Падрабязнасьці паведамляе Тацяна Вольтская.

Акцыя «Сьлімак» пачалася з раніцы, каля 300 грузавых фур і столькі ж легкавых аўтамабіляў рухаліся па Сафійскай вуліцы з хуткасьцю 5-10 кілямэтраў у гадзіну. Спачатку супрацоўнікі ДІБДР спрабавалі спыняць машыны, хацелі разьбіць калёну, але гэта ім не ўдалося — імгненна ўтвараліся коркі, так што, у рэшце рэшт, вартавыя парадку самі змушалі кіроўцаў грузавікоў рухацца, а не стаяць.

У сярэдзіне дня быў патроены народны сход, удзельнікі якога запалілі аўтамабільныя покрыўкі і прынялі рашэньне рухацца да Смольнага. Калёна ехала па Кастрычніцкай набярэжнай, але каля моста фуры, якім уезд у цэнтар горада забаронены, вымушаныя былі спыніцца. Пасьля доўгіх перамоваў з супрацоўнікамі ДІБДР каля 20 легкавых аўтамабіляў прыехалі да Смольнага, чыноўнікі абяцалі, што пагутарыць з кіроўцамі выйдзе віцэ-губэрнатар Мікалай Баднарэнка. Кіроўцы чакалі доўга, але ніхто да іх так і ня выйшаў. Гэта ўмацавала рашучасьць пратэстоўцаў лістапада 29 шыхтавацца ў калёну і ехаць на Маскву. Кажа каардынатар руху «ТЫГР» 8 Аляксандар Растаргуеў.

Мы не хацелі прасіць гарадзкіх чыноўнікаў нешта вырашыць — мы разумеем, што гэтыя праблемы вырашаюцца не ў Пецярбургу. Але мы думалі, можа, губэрнатар або хто-небудзь зь віцэ-губэрнатараў нас выслухае, пагодзіцца напісаць зварот у Маскву, падтрымаць нас супраць «Платона». Але яны нас ня чуюць. І гэта вельмі дрэнна. Мы хочам нагадаць, што Пецярбург — гэта горад рэвалюцый. Але на плошчу дыктатуры пралетарыяту мы прыехалі не затым, каб рабіць рэвалюцыю, а каб сказаць — усё можа скончыцца вельмі дрэнна — дыктатурай пралетарыяту.

Аляксандар Растаргуеў разглядае паездку пратэстоўцаў да Смольнага як дэманстрацыю сілы і рашучасьці стаяць да канца. Ён таксама падкрэсьлівае, што пакуль патрабаваньні дальнабойшчыкаў застаюцца выключна эканамічнымі — адмяніць сыстэму «Платон», але не выключае, што калі чыноўнікі будуць па-ранейшаму ўпарціцца, то пратэст патроху можа набыць палітычны характар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG