Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці ўшанавалі ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў


Берасьцейскія сацыял-дэмакраты каля помніка рэпрэсаваным на Трышынскіх могілках. У часе акцыі актывісты расклалі партрэты закатаваных НКВД пісьменьнікаў
Берасьцейскія сацыял-дэмакраты каля помніка рэпрэсаваным на Трышынскіх могілках. У часе акцыі актывісты расклалі партрэты закатаваных НКВД пісьменьнікаў

Берасьцейскія сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) наведалі Трышынскія могілкі, дзе ўшанавалі памяць тых, хто пацярпеў ад сталінскіх рэпрэсіяў.

Камэнтуе старшыня берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі:

«На Трышынскіх могілках каля помніка палітычным рэпрэсаваным зладзілі акцыю, прысьвечаную трагічным падзеям, калі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году адбыўся масавы расстрэл беларускай інтэлігенцыі. За адну ноч зьдзейсьнілі расстрэл 103 чалавек, лепшых прадстаўнікоў беларускага народу».

Актывісты прыбралі каля помніка, усклалі кветкі, запалілі зьнічы і ўшанавалі ахвяраў рэпрэсіяў хвілінай маўчаньня. Каля помніка расклалі партрэты пісьменьнікаў, якія былі забітыя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

«Дзясяткі тысяч людзей загінулі ў часе камуністычных рэпрэсіяў. Мы не павінны гэтага забываць», — сказаў Ігар Маслоўскі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG