Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Exit Poll: партыя Качыньскага перамагла на выбарах у сэйм Польшчы


Чарговыя парлямэнцкія выбары прайшлі ў Польшчы ў нядзелю. Грамадзяне абіралі новы парлямэнт краіны — 460 дэпутатаў сэйму (ніжняя палата парлямэнту) і 100 сэнатараў (сэнат — верхняя палата парлямэнту).

Пераканаўчую перамогу на выбарах у Сэйм Польшчы атрымала кансэрватыўная партыя «Права і справядлівасьць» экс-прэм’ера Яраслава Качыньскага, набраўшы 39,1% галасоў, пра што сьведчаць дадзеныя exit poll, апублікаваныя адразу пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.

Чарговыя парлямэнцкія выбары прайшлі ў Польшчы ў нядзелю. Грамадзяне абралі новы парлямэнт краіны — 460 дэпутатаў Сэйму (ніжняя палата парлямэнту) і 100 сэнатараў. Дэпутаты Сэйму абіраюцца па партыйных сьпісах, сэнатары — па аднамандатных акругах.

Паводле дадзеных exit poll, за кансэрватыўную партыю «Права і справядлівасьць» прагаласавалі 39,1% палякаў. На другім месцы — кіроўная ў Польшчы лібэральная партыя прэм’ер-міністра Эвы Копач «Грамадзянская плятформа», якая набірае 23,4% галасоў.

Трэцюю пазыцыю займае рух рок-музыкі Паўла Кукіза Kukiz’15 — 9% галасоў.

У Сэйм Польшчы, паводле дадзеных апытаньня, трапляюць новая лібэральная партыя Рышарда Пэтру «Сучасная Польшча» — 7,1%, Польская сялянская партыя — 5,2%. Усе астатнія палітычныя партыі, згодна з exit poll, не пераадольваюць неабходны бар’ер і не праходзяць у Сэйм Польшчы.

Алесь Зарэмбюк
Алесь Зарэмбюк

Як распавёў у інтэрвію Радыё Свабода адзін з кіраўнікоў Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк, "Права і Справядлівасць" зьяўляецца найбольш пасьлядоўнай партыяй у справах зьнешняй палітыкі. У часы, калі ПіС з 2005 па 2007 год кіраваў Польшчай, паўсталі такія маштабныя праекты, як Белсат, праграма імя Кастуся Каліноўскага для выключаных з ВНУ беларускіх студэнтаў, адноўленая праца рэдакцыі беларускага Радыё Рацыя ў Беластоку, ініцыявана праграма падтрымкі рэпрэсаваных беларускіх палітвязьняў, грамадзкіх дзеячаў і прадстаўнікоў апазыцыі:

«ПіС і сьветлай памяці прэзыдэнт Лех Качыньскі праводзілі маральную палітыку адносна Беларусі, пад час кіраваньня братоў Качыньскіх беларуская грамадзянская супольнасьць і незалежныя мэдыі мелі значную і прынцыповую падтрымку польскага боку. У выніку фармаваньня Ўраду Польшчы партыяй Права і Справядлівасьць беларуская грамадзянская супольнасьць зьвязвае вялікія надзеі зь Міхалам Дворчыкам, дэпутатам польскага Сэйму, старшынём Фонду «Свабода і Дэмакратыя» і былым дарадцам прэзыдэнта Леха Качыньскага, які выдатна ведае Беларусь і зьяўляецца экспэртам у зьнешняй палітыцы Польшчы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG